Культура1212

«Нібыта крэматорый які»: шыльду Каліноўскаму ў Мінску знялі, пераносяць

Мемарыяльная шыльда ў гонар Кастуся Каліноўскага правісела ля галоўнага ўвахода ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя зусім нядоўга. Цяпер пра яе нагадвае толькі абрэзаная арматура, на якой яна мацавалася да сцяны.

Дзяжурны ахоўнік Палаца барацьбы патлумачыў, што шыльду знялі. На пытанне чаму, ён толькі паціснуў плячыма і сказаў, што «паступіў такі загад».

Аднак дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па барацьбе імя А. Мядзведзя Мікалай Палазнік заўпэўніў, што падстаў хвалявацца няма і шыльда застанецца па адрасе Каліноўскага, 55. «Мемарыяльную шыльду знялі, бо на цёмным граніце абліцоўкі яна глядзелася занадта змрочна. Нібыта крэматорый які.

Таму было вырашана перанесці яе трошкі ўбок. Для гэтага рыхтуем пляцоўку. У суботу шыльда ўжо будзе на новым месцы», — патлумачыў ён.

Новае месца для шыльды сапраўды рыхтуюць. Цяпер Каліноўскі будзе вісець на рагу будынка, на фоне святлейшай пліткі.

Мемарыяльную шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага з’явілася ў Мінску ў 1988 годзе на сцяне кінатэатра «Вільнюс». У 1998 годзе яе скралі. Шыльду знайшлі, і перадалі на захаванне ў мясцовае ЖРЭА, бо будынак ў той час рэканструявалі.

Пасля трансфармацыі кінатэатра ў Палац барацьбы, шыльду ў пачатку жніўня 2013 года без аніякіх урачыстасцяў і абвестак павесілі ля цэнтральнага ўвахода ў будынак.

Каментары12

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі8

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі13

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»10

Канфлікт у дзіцячым садку: «Выхавацелька адчытвала дачку словамі «бессаромная» і «нахабная». Дзяўчынка цяпер баіцца хадзіць у прыбіральню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць