Грамадства77

Тозік: Беларусі патрэбны спецыялісты з веданнем кітайскай мовы

Беларусі патрэбны спецыялісты з веданнем кітайскай мовы, заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік 11 верасня перад цырымоніяй адкрыцця ў Мінску Еўрапейскага форуму інстытутаў Канфуцыя.

«Нам патрэбны спецыялісты ў сферы атамнай энергетыкі, якая актыўна развіваецца ў Кітаі, у сферы кітайскай медыцыны, транспарту, тэлекамунікацый», — зазначыў Тозік.

Паводле яго слоў, падчас наведвання Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства БДУ імя Канфуцыя ў пачатку верасня гэтага года член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і сакратарыята ЦК КПК Лю Юньшань запрасіў 100 беларускіх студэнтаў для навучання ў кітайскіх універсітэтах. «Калі гэтыя маладыя людзі правучацца ў кітайскіх універсітэтах, у іх там з’явяцца сябры, яны будуць ведаць мову, будуць ведаць развіццё сваёй галіны ў Кітаі. І гэта аблегчыць нам далейшае супрацоўніцтва», — заявіў віцэ-прэм’ер.

Еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце з 11 па 13 верасня. На мерапрыемства запрошаны звыш 250 прадстаўнікоў 77 інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя з 19 еўрапейскіх краін. Падчас форуму будуць працаваць чатыры секцыі, на якіх плануецца абмеркаваць пытанні, што тычацца развіцця кітаязнаўства і распаўсюджання кітайскай мовы і культуры ў краінах Еўропы.

Еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя ўпершыню прайшоў у 2009 годзе ў Бруселі. Форум праводзіўся таксама ў Лондане, Будапешце, Вене і Балоньі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць