Апошні дзейны рэактар японскай АЭС «Оі» на паўднёвым-захадзе выспы Хонсю сёння спыняе працу.
Як паведаміла кампанія «Кансай электрык пауэр», чацьвёрты рэактар быў апошнім з 50 японскіх рэактараў, якія былі спыненыя пасьля катастрофы на АЭС «Фукусіма-1» у сакавіку 2011 года.
Тады моцны землятрус прывёў да магутнага цунамі. Удар гіганцкай хвалі разбурыў электрастанцыю, з затопленых тэрыторый былі эвакуяваныя тысячы жыхароў.
Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі каля 16 тысяч чалавек. У трэці раз за апошнія 40 гадоў Японія становіцца бязьядзернай, і тэрміны аднаўлення працы яе АЭС застаюцца нявызначанымі, паведамляе агенцтва Reuters.
Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць японцаў хочуць пакласьці канец залежнасьці ад атамнай энэргіі і не жадаюць аднаўленьня працы атамных станцыяў.
-
Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды
-
Трамп заявіў, што ЗША не будуць удзельнічаць у саміце G20 у ПАР
-
ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам
Каментары