Гісторыя1414

Сакрэтны даклад: ЗША цудам пазбеглі ядзернай катастрофы

У ЗША рассакрэчаныя дакументы, з якіх вынікае, што ў 1961 годзе краіна цудам пазбегла ядзернай катастрофы, калі над Паўночнай Каралінай ледзь не выбухнула вадародная бомба.

У матэрыялах апісваецца, што 23 студзеня 1961 бамбавік В-52, які выконваў руцінны палёт і меў на борце дзве бомбы Mark 39, раптам страціў кіраванне і стаў літаральна рассыпацца ў паветры.

Сістэму кантролю заклініла, яна дапусціла адкрыццё люкаў, і абедзве бомбы выпалі акурат над горадам Голдсбара. Адна проста ўпала на зямлю ў бязлюдной мясцовасці, не прычыніўшы ніякай шкоды.

«Затое другая атрымала сігнал, што яна выпушчаная на варожы аб’ект, уключыла ўсе механізмы падрыхтоўкі да паражэння мішэні і ледзь не выбухнула над Паўночнай Каралінай», — распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі журналіст Эрык Шлосер, які валодае сакрэтнымі дакументамі.

Пазбегнуць катастрофы ўдалалося толькі дзякуючы таму, што сапсаваўся нізкавольтны перамыкач, які адключыў сілкаванне боегалоўкі.

Магутнасць бомбы складала чатыры мегатоны, што амаль у 260 разоў перавышала магутнасць бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі.

Улады ЗША раней прызнавалі, што ў небе над Паўночнай Каралінай сапраўды адбыўся інцыдэнт, але ніколі не абнародаавалі інфармацыю, наколькі небяспечнай была сітуацыя.

Дадзеныя пра гэта ўпершыню з’явіліся толькі зараз на старонках брытанскай газеты Guardian. Журналіст выдання Эрык Шлосер запатрабаваў дакументы на падставе «Акту аб свабодзе інфармацыі».

Па яго словах, калі б ядзерная катастрофа ўсё ж адбылася, то ўвесь ход сусветнай гісторыі з 1960-х гадоў і да сённяшняга дня быў бы іншым. Інцыдэнт адбыўся на піку халоднай вайны паміж СССР і ЗША, і толькі за год да пачатку Карыбскага крызісу.

Рассакрэчаная справаздача была напісаная праз восем гадоў пасля здарэння навукоўцам Паркерам Джонсам, які адказваў перад урадам ЗША за захаванасць і бяспеку ядзернага арсенала.

У выпадку выбуху радыёактыўнае воблака накрыла б Нью-Ёрк, Філадэльфію, Балтымар, Вашынгтон і многія іншыя гарады.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць