Свет44

Легендарны Лех Валенса святкуе 70-годдзе

Лідар легендарнай польскай «Салідарнасці» адзначыць юбілей у сваім доме на Балтыйскім узбярэжжы, дзе арганізаваны прыём на 700 чалавек.

Будучы прэзідэнт Польшчы нарадзіўся ў вялікай сям’і 29 верасня 1943 года ў мястэчку Попава ў гміне Ліпна. Ён скончыў школу механізацыі сельскай гаспадаркі і працаваў электрамеханікам. У 1967 годзе ўладкаваўся электрыкам на Гданьскую суднабудаўнічую верф.

Першы досвед палітычнай барацьбы Лех Валенса атрымаў у 1970 годзе — ён актыўна ўдзельнічаў у страйку рабочых верфі і быў арыштаваны.

Пазней ён уваходзіў у афіцыйную Рабочую камісію, адказваў за бяспеку і гігіену. У 1976 годзе яго звольнілі за крытыку дзейнасці прафсаюзаў і адміністрацыі прадпрыемства.

14 жніўня 1980 года ён ачоліў страйк на Гданьскай верфі і стаў лідарам Міжнароднага страйкавага камітэту.

Цягам двух тыдняў лідары акцыі вялі перамовы з уладамі. 31 жніўня яны завяршыліся падпісаннем пагадненняў, якія гарантавалі выкананне ўсіх патрабаванняў рабочых, у тым ліку права на арганізацыю незалежных самакіраваных прафсаюзаў. Набольш вядомым з іх стала «Салідарнасць».

5 кастрычніка 1983 года Лех Валенса атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за імкненне да мірнага вырашэння праблем і канфліктаў у барацьбе за правы і свабоды.

Сваю ўзнагароду прафсаюзны лідар перадаў польскаму касцёлу ў фонд развіцця індывідуальнай сельскай гаспадаркі.

У 1988 годзе, калі Польшчу зноў скалыхнулі страйкі, Валенса выступіў за перамовы з уладамі. Быў арганізаваны знакаміты «круглы стол», у межах якога было прынятае рашэнне аб правядзенні ў краіне выбараў у сейм і сенат.

Па выніках галасавання ў парламент увайшлі ўсе кандыдаты ад «Салідарнасці». У краіне быў сфармаваны першы некамуністычны ўрад. А ў 1990 годзе Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы. Гэтую пасаду ён займаў адзін пяцігадовы тэрмін.

Каментары4

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць