6 кастрычніка прыкладна ў 15.20 40-гадовы вадзіцель матацыкла «Хонда», знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, рухаючыся па вуліцы Старынаўскай у Мінску, няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў дарожныя ўмовы (стан пакрыцця праезнай часткі), не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго ўпаў з матацыкла.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, пацярпелых у ДТЗ няма. Вадзіцель ад кіравання адхілены. Матацыкл дастаўлены на ахоўную стаянку.
Медыцынскі агляд паказаў у матацыкліста 1,4 праміле алкаголю ў крыві.
У дачыненні да мужчыны складзена шэсць пратаколаў. У жніўні 2013 года ён прыцягваўся да адказнасці на падставе арт. 18.16 ч. 1 КоАП за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Яму была вынесена пастанова аб накладанні штрафу ў памеры 3 млн. рублёў і пазбаўленні права кіравання транспартам усіх катэгорый.
Каментары