Чатыры аэрапорты ў Даніі паведамілі пра неапазнаныя дроны. У адным з іх прыпынілі палёты
Аэрапорт горада Ольбарг на поўначы Даніі ў сераду ўвечары прыпыніў палёты пасля таго, як у паветранай прасторы былі заўважаныя неапазнаныя дроны. Яшчэ тры невялікія аэрапорты на поўдні краіны — у гарадах Эсб'ерг, Сёнерборг і Военсе — таксама паведамілі пра з’яўленне дронаў, але працягнулі працу, піша Бі-бі-сі.

«А 21:44 паліцыя Паўночнай Ютландыі атрымала паведамленне пра некалькі непазнаных дронаў у паветранай прасторы над аэрапортам Ольбарга. Вялікая колькасць супрацоўнікаў паліцыі прысутнічае ў гэтым раёне і ўважліва сочыць за сітуацыяй», — гаварылася ў паведамленні паліцэйскіх у сацсетцы X.
Паліцыя паведаміла журналістам, што быў заўважана больш за адзін дрон, пры гэтым улады не змаглі ўдакладніць, колькі менавіта беспілотнікаў знаходзілася над аэрапортам.
«Мы пакуль не можам пракаментаваць мэту палётаў дронаў у гэтым раёне, а таксама не можам сказаць нічога пра тое, хто за гэтым стаіць», — сказаў галоўны інспектар мясцовай паліцыі Еспер Бойгаар Мадсен.
Паводле сэрвісу Flightradar24, апошні борт прызямліўся ў Ольбаргу а 21:17 па мясцовым часе ў сераду, апошні ўзлёт быў зафіксаваны а 21:19. Тры рэйсы авіякампаній SAS, Norwegian і KLM былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты, тры рэйсы былі адмененыя.
Flightradar24 таксама паведаміў са спасылкай на Еўрапейскую арганізацыю па бяспецы паветранай навігацыі (Eurocontrol), што абмежаванні будуць дзейнічаць да 4 раніцы UTC (супадае з часам па Грынвічы) «з-за актыўнасці дронаў паблізу аэрапорта».
Увечары ў панядзелак аэрапорт «Каструп» у Капенгагене прыпыніў палёты на некалькі гадзін з-за непазнаных беспілотнікаў. У ноч на аўторак таксама закрываўся аэрапорт сталіцы Нарвегіі Осла. Закрыццё аэрапорта Капенгагена ўлады назвалі «найбольш сур’ёзнай атакай на дацкую інфраструктуру».
«Гэта сведчыць пра час, у якім мы жывём, і пра тое, да чаго мы, як грамадства, павінны быць гатовыя», — заявіла журналістам прэм’ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен.
Паводле яе слоў, нельга выключаць датычнасць Расіі да інцыдэнту. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў гэтыя абвінавачванні беспадстаўнымі.
-
Сем будысцкіх манахаў, у тым ліку расіянін, загінулі праз падзенне кабіны канатнай дарогі на Шры-Ланцы
-
Турцыя накіравала самалёт-радыёлакацыйны комплекс у Літву на фоне парушэнняў паветранай прасторы з боку Расіі
-
Паліцыя Нью-Ёрка не пускала на вуліцы Манхэтана Эрдагана, пакуль там ехаў картэж Трампа
Каментары
Посылай, с любой баржи, несколько "неопознанных" дронов, уходи в несознанку и будешь отправлять в тартарары экономику Европы.
А если это практиковать с борта баржи в Средиземном, Красном, Карском, Мраморном и других морях и океанах омывающих Европу, то, через месяц, от экономики Европы останутся рожки да ножки.
Тем более, что реакции Европы и США, на "неопознанные" беспилотники, напоминают реакцию птицы на чучело в огороде.
Европа и НАТО панический боятся сбивать "неопознанные" беспилотники в своём, воздушном пространстве.
А если и начнут сбивать, то средствами ПВО, которые стоят в 1000 раз дороже и изготавливаются в десятки раз дольше "неопознанного" беспилотника.
Что делали военные аналитики, политики, руководители Европы, США и НАТО с 2022 (2014) года, чем занимались ?, наверно ано.....ом....?