Грамадства99

Не — ідэалогіі смерці!

У аснове сучаснага і справядлівага грамадства не можа ляжаць ідэалогія смерці: скасуем смяротнае пакаранне.

10 кастрычніка 2013 адзначалася 11-я гадавіна Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Паўсюль у свеце грамадзянская супольнасць і абаліцыянісцкія асацыяцыі мабілізуюцца, каб нагадаць міжнароднай грамадскасці пра абсурднасць гэтай меры і жорсткасць пакарання смерцю.

«Няхай жыве смерць!» Такімі словамі паўстанцы франкістаў часам адзначалі свае перамогі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1930-я гады.

Так, дзяржавы, якія аддаюць перавагу смерці перад жыццём, а варварству перад розумам, заўсёды існавалі, і, на жаль, працягваюць існаваць.

Смяротнае пакаранне, само па сабе, з'яўляецца яскравай праявай гэтага скажонага ладу мыслення. 58 больш-менш заможных дзяржаў, якія з'яўляюцца дэмакратыямі альбо дыктатурамі, могуць сёння законна асудзіць на смерць аднаго са сваіх грамадзян.

У 2012 годзе 21 дзяржава скарысталася гэтым правам, паклаўшы жыцці на алтар несправядлівасці. Падобна забойцам, яны патапталі самае элементарнае права любой чалавечай істоты — права на жыццё.

Той факт, што асобныя індывіды не паважаюць гэтае права, непрымальна: зразумела, дзяржавы мусяць асуджаць забойцаў і змагацца са злачыннасцю; але яны не павінны ні ў якай меры імітаваць іх дзеянні.

Сучаснае і справядлівае грамадства не можа абапірацца на ідэалогію смерці і лічыць правасуддзем прымітыўны закон адплаты «вока за вока».

Гэты аргумент ляжыць у аснове абаліцыянісцкага руху, які мае як філасофскі, так і юрыдычны характар. Нашы грамадствы не павінны апускацца да нізкай помсты і мусяць быць вышэй за падобную логіку.

Які прыклад бачаць грамадзяне, калі суддзі асуджаюць на смерць, калі турмы ператвараюцца ў эшафот і калі надзеленыя правам памілавання адмаўляюцца яго дараваць? Што можа быць дзеяннем найбольш жорсткім і, адначасова, найбольшым доказам самай страшнай слабасці, чым смяротны прысуд уладаў аднаму са сваіх грамадзянаў?

Бо страта заўсёды жорсткая, а галоўнае — бесчалавечная. Іран і Японія практыкуюць павешанне, у ЗША і Кітаі асуджаным на смерць робіцца смяротная ін'екцыя. Нягледзячы на свой псеўдамедыцынскі характар, апошняя часта выклікае смерць жорсткую і пакутлівую.

Невыпадкова пакаранні смерцю былі ўзятыя спецдакладчыкам ААН па катаваннях у сваё вядзенне. Больш за тое, смяротны прысуд несправядлівы і бессэнсоўны.

Ні адна сістэма правасуддзя не застрахаваная ад судовых памылак альбо несправядлівага суда. Не ва ўсіх асуджаных на смерць ёсць магчымасць мець нармальную абарону ў судзе. Нарэшце, існаванне смяротнага пакарання ў грамадстве ніколі не спрыяла скарачэнню колькасці забойстваў альбо іншых відаў гвалту.

Уявім, што забойца прызнаўся ў сваіх злачынствах і доказы яго віны ў судзе не выклікаюць сумневу. Але ці заслугоўвае ён смерці? Не. Нашы грамадствы мусяць шукаць іншыя рашэнні і прапаноўваць судовыя альтэрнатывы смяротнаму пакаранню.

У 1981 годзе, калі Францыя адмяніла смяротнае пакаранне, больш за 150 краін свету практыкавалі вышэйшую меры пакарання і каралі смерцю. Цяпер іх засталося толькі 21.

Цягам апошніх пяці гадоў Узбекістан, Аргенціна, Тога, Габон і Латвія адмянілі вышэйшую меру пакарання. Намаганні грамадзянскай супольнасці даюць свой плён. Хутка смяротнае пакаранне будзе скасаванае паўсюль. Ягоная адмена — неабходная вяха на шляху гістарычнага прагрэсу і трыумфу правоў чалавека.

Валянцін Стэфановіч, праваабаронца.
Рабер Бадынтэр, французскі юрыст, галоўны і паслядоўны змагар за адмену смяротнага пакарання ў Францыі, якой ён дамогся 30 верасня 1981 г.
Карым Лахіджы, Прэзідэнт FIDH
Флорэнс Беліўе, Намеснік Генеральнага сакратара FIDH і Прэзідэнт Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання.

 

Каментары9

Цяпер чытаюць

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Важыць 73 кг, і гэта пасля таго, як патаўсцеў у шпіталі. Анжаліка Борыс распавяла пра сустрэчу ў турме з Анджэем Пачобутам9

У Сейме Літвы прапанавалі, каб пасля 5 гадоў жыцця ў краіне здавалі экзамен па літоўскай для падаўжэння ДНЖ24

Шпаргалкі на вусцілках і ў батоне — выкладчык сабраў калекцыю найлепшых студэнцкіх шпаргалак і выставіў яе ў вузе

Стваральнік саўндтрэку для World of Tanks адсвяткаваў у Мінску свой развод7

Беларусь можа адправіць у космас яшчэ адну касманаўтку6

Пяскоў: Цяпер ідзе вайна і нам яе трэба выйграць9

У Маладзечне мужчына незвычайна падзякаваў жонцы за нараджэнне дачкі2

ААНаўская прамова Трампа: пра эскалатар, які спыніўся проста на хаду, супраць міграцыі і зялёнай энергетыкі26

Андрэй Стрыжак застанецца ў «Байсоле», але не кіраўніком24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў2

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць