Здарэнні77

КДБ: ІПэшнікі з Бярозы незаконна завезлі ў Беларусь 200 разабраных грузавікоў

У рэалізацыю «ценявой» схемы былі таксама ўцягнутыя супрацоўнікі беларускіх мытных органаў, а таксама грамадзяне Беларусі, Расіі і Польшчы.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць міжнароднай злачыннай групы, якая арганізавала схему ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў з ухіленнем ад выплаты мытных плацяжоў у асабліва буйным памеры.

У рэалізацыю «ценявой» схемы былі таксама ўцягнутыя супрацоўнікі беларускіх мытных органаў, а таксама грамадзяне Беларусі, Расіі і Польшчы.

Два індывідуальных прадпрымальніка з горада Бяроза Брэсцкай вобласці куплялі ў краінах Еўрасаюза поўнакамплектныя аўтамабілі. Каб пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў у поўным аб'ёме, на тэрыторыю Мытнага саюза грузавыя аўтамабілі ўвозілі па частках: у выглядзе шасі і кабіны. У Беларусі аўтамабілі зноў збіралі і прадавалі.

Аналагічная схема ўжывалася камерсантамі пры зборцы аўтобусаў, з якіх да ўвозу ў Беларусь здымаліся рухавікі і хадавая частка.

— Падчас агляду плошчаў, якія арандуюцца прадпрымальнікамі, выяўленыя і затрыманыя ўжо сабраныя і гатовыя да эксплуатацыі восем грузавых аўтамабіляў вядомых еўрапейскіх марак, увезеныя і размытненыя ў 2013 годзе па частках.

Пры гэтым устаноўлена, што на некаторыя з аўтамабіляў былі вырабленыя падробленыя дакументы, якія сведчаць аб іх вытворчасці на адным з камерцыйных прадпрыемстваў Пскова (Расійская Федэрацыя), — паведамляе прэс-рэліз ведамства.

Мытныя органы падлічылі — агульны памер ухілення ад выплаты мытных плацяжоў пры ўвозе толькі чатырох з затрыманых транспартных сродкаў склаў 1,3 млрд рублёў.

Паводле атрыманай інфармацыі камерсантамі ў перыяд 2010-2013 гг. з выкарыстаннем «ценявой» схемы было ўвезена каля двухсот аўтамабіляў. Арыенціровачная сума не атрыманых дзяржавай мытных плацяжоў — больш за 4 млн еўра.

У рэалізацыю «ценявой» схемы былі таксама ўцягнутыя беларускія мытнікі — КДБ выявіла датычнасць двух прадстаўнікоў мытных органаў.

Устаноўлена, што супрацоўнікі мытні неаднаразова атрымлівалі ад камерсантаў незаконныя грашовыя ўзнагароды ў выглядзе хабараў.

Упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да службовых асоб мытных органаў распачатыя крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК («Атрыманне хабару»).

У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў распачатыя крымінальныя справы па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 231 КК («Ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры») і ч. 2 арт. 431 КК («Дача хабару»).

У рамках расследавання крымінальнай справы праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне ўсіх эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак25

У БРСМ паставілі новага лідара8

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку50

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць