Лёлік Ушкін. Левым вокам

Як дакалупацца да нябес

Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Бог дапамог нам! (нехта, кажучы пра прычыны добрых вынікаў уборачнай 2007)

Калі бог нам дапамог, то натуральна не абышлося без адпаведнай малітвы.

Отча наш еже ісі бібісі на небесі і свяціцца...э-э.э-э незнакомая звезда - снова мы оторванны от дома – снова между намі гарады ... . Нешта не тое. Забыўся. Не вучылі нас ў педуне псалмы спяваць... Ладна, адным словам, пачынаем сялектарную малітву.

Алілуйя!

Перш за ўсё, таварыш бог, хацелася б нагадаць, што на пачатку 90-ых гадоў назіраўся амаль саборны капец хрысціянскай сінагогі. У той час гора - рэфарматары прапанавалі нам адыйсці ад хрысціянства. Яны казалі, што На Захадзе, куды мы ідзем, больш папулярны культ Элвіса Прэслі. Трэба развіваць секту Муна, прапагандаваць папулярны ў будзістаў тантрычны секс, і для прыцягвання інвестыцый з Усходу перамуціць гімн БССР па мадэлі: “Мы беларусы, харэ крішна – хара-рама- мірныя крышнаіты – рама-хары – хары-рама”.

Толькі дзякуючы прынцыповай пазіцыі маладога кіраўніка, козні шайтана былі сарваныя.

Алілуйя! Алілуйя! Дзеду-у-у, хавай гранаты, што на поясе вісяць!

З іншага боку мы шыкарна молімся для дзяржавы без нафты і газу. Прайшлі тыя часы, калі мы маліліся не атрымліваючы ад вас ніякіх канкрэтных бонусаў. Кожная малітва павінна прыносіць канкрэтны вынік. Ёсць думка, што тыя прыходы, дзе малітвы не прыносяць рэзультатаў, будзем закрапляць за прыходамі – перадавікамі ў вобласці рэалізацыі пажаданняў вернікаў, якія былі выкладзены імі у малітвах.

Амінь!

Таму, таварыш бог, не час расслабляцца! Мы параіліся з Мінстатам і хацелі б каб вы ўзялі на сябе абавязак па павышэнню ураджаю збожжа з цэнтнера гектару. Разнарадка маліцца за добры ўраджай будзе спушчаная ва ўсе структуры вертыкалі і БРСМ. Маем усе падставы чакаць рэкорду.

На гэтым я б хацеў закончыць сялектарную малітву.

І памятайце таварыш бог, любоў да вас будзе жэстачайшай.

Ідзі з богам!

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць