Культура22

«Новая зямля» на мове Тараса Шаўчэнкі

Прэзэнтацыя паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» у перакладзе на ўкраінскую мову адбудзецца сёньня, 25 верасьня, у амбасадзе Ўкраіны ў Менску.

Прэзэнтацыя паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» у перакладзе на ўкраінскую мову адбудзецца сёньня ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску. Новае выданьне падрыхтаваў Валеры Стралко, сябар двух пісьменьніцкіх саюзаў: Беларусі і Ўкраіны.

Паэт Сяргей Законьнікаў, які будзе весьці сёньняшнюю вечарыну, у інтэрвію нашаму радыё дае наступную характарыстыку працы Валера Стралко:

«Для перакладчыка вельмі цяжкой зьяўляецца праца тады, калі ён перакладае з найбольш блізкай мовы. А ўкраінская мова найбольш блізкая да беларускай. Гэта толькі здаецца, што калі мовы блізкія, дык прасьцей перакладаць. Сапраўды гэта ня так.

Мне падалося, што Валеры Стралко змог скарыстаць усе свае веды і навыкі перакладчыка і зрабіць пераклад, па‑першае, вельмі блізкі да арыгіналу, а, па‑другое, там дзе нельга перакласьці даслоўна, ён вельмі добра абышоўся з мэтафарамі, параўнаньнямі, з тымі найбольш выразнымі мясьцінамі, якія характарызуюць коласаўскі стыль, яго манеру пісьма».

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць