Эканоміка

Standard & Poor's панізіла прагноз па рэйтынгах пяці банкаў Беларусі

Служба крэдытных рэйтынгаў міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's перагледзела прагноз па рэйтынгах беларускіх банкаў — ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", ААТ "Акцыянерны ашчадны банк "Беларусбанк", ААТ "Банк БелВЭБ", ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ "Белаграпрамбанк" — з "Пазітыўнага" на "Стабільны".

Адначасова пацверджаны доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі контрагента "Беларусбанка", "Банка БелВЭБ", "БПС-Сбербанка" і "Белаграпрамбанка" на ўзроўні "B-/C" і рэйтынгі БРРБ — на ўзроўні "B-/B".

Перагляд прагнозаў па рэйтынгах банкаў адлюстроўвае аналагічнае рэйтынгавае дзеянне ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. "Мы лічым крэдытаздольнасць урада асноўным фактарам рызыкі для беларускіх фінансавых інстытутаў з-за схільнасці іх аперацыйнай дзейнасці, фандавання і актываў да высокіх рызыкаў, звязаных з беларускай эканомікай, у якой пераважае дзяржаўная форма ўласнасці", — гаворыцца ў паведамленні S&P.

"Мы мяркуем, што рост дэфіцыту рахунку наяўных аперацый і ўзмацненне націску з боку валютнага курсу адлюстроўваюць залежнасць краіны ад знешняга фінансавання. Гэта можа паўплываць на фінансавы профіль беларускіх банкаў і павысіць уразнасць у дачыненні да цяжкага аперацыйнага асяроддзя на ўнутраным рынку", — падкрэсліваюць эксперты S&P.

Апрача таго, зазначаюць яны, пяць банкаў, якія маюць рэйтынгі S&P, уяўляюць сабой: даччыныя структуры буйных расійскіх фінансавых груп, якія маюць значна больш высокія характарыстыкі крэдытаздольнасці, чым Беларусь, але, на думку S&P, яны стрымліваюцца высокімі рызыкамі аперацыйнага асяроддзя; або арганізацыі, звязаныя з дзяржавай, якія, як чакаюць эксперты, будуць атрымліваць своечасовую і дастаткова экстраную падтрымку ад дзяржавы, і характарыстыкі крэдытаздольнасці якіх цесна звязаныя з характарыстыкамі крэдытаздольнасці ўрада.

Прагноз "Стабільны" па рэйтынгах згаданых пяці банкаў адлюстроўвае прагноз па суверэнных рэйтынгах Рэспублікі Беларусь, а таксама меркаванне S&P аб тым, што верагоднасць павышэння рэйтынгаў у бліжэйшыя 12 месяцаў больш не ацэньваецца як адзін да трох.

Далейшыя рэйтынгавыя дзеянні ў дачыненні да гэтых беларускіх банкаў могуць быць абумоўленыя зменай суверэннага рэйтынгу Рэспублікі Беларусь па абавязацельствах у замежнай валюце або ацэнкі S&P рызыкі пераводу і канверсоўнасці валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў.

Каментары

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць