Навука і тэхналогіі11

Чаму вы прачынаецеся за пяць хвілін да званка будзільніка

Ваша цела гэты будзільнік ненавідзіць.

Унутраны гадзіннік вашага арганізму не горшы за механічны. У цэнтры мозгу знаходзіцца клубок нерваў пад назвай супрахіязмальнае ядро, якое курыруе гадзіннік арганізму — цыркадны рытм. Ён вызначае перыяды дрымотнасці і бадзёрасці, кантралюе крывяны ціск, тэмпературу цела і пачуцце часу.

Па сутнасці, наша цела — ідэальна настроеная машына, і гэтая машына любіць прадказальнасць: праца цела становіцца найбольш эфектыўнай, калі ёсць руцінная паслядоўнасць. Так што, калі вы засынаеце і прачынаецеся ў адзін і той жа час на працягу некалькіх дзён, то ўнутраны гадзіннік падладжваецца пад гэты графік.

Цыкл сну-няспання рэгулюецца бялком PER. Узровень бялку падымаецца і апускаецца на працягу дня, дасягаючы піку ўвечары і падзення ноччу. Калі ўзровень PER нізкі, ваш крывяны ціск падае, пульс запавольваецца, а мысленне затуманьваецца — вы робіцеся сонным.

Калі вы будзеце прачынацца кожны дзень у адну і тую ж пару, то цела навучыцца выпрацоўваць дастатковую колькасць PER у патрэбны час — прыкладна за гадзіну да абуджэння ўзровень PER разам з тэмпературай цела і артэрыяльнага ціску пачне расці. Для падрыхтоўкі да стрэсу няспання цела выпрацоўвае цэлы кактэйль з гармонаў стрэсу — карцізол.

Менавіта таму вы прачынаецеся раней за будзільнік. На самай справе, ваша цела гэты будзільнік ненавідзіць — для яго такое рэзкае абуджэнне з'яўляецца стрэсам. Будзільнік зводзіць на нішто ўсю працу вашага цела — ён перашкаджае яму прачынацца паступова, натуральным чынам.

Дарэчы, калі вы не прачынаецеся раней за будзільнік, то, верагодна, не дасыпаеце ці ж кладзецеся спаць не па графіку. Калі, напрыклад, вы ўстаяце ў розны час у будні і выхадныя, то «скідаеце» наладкі ўнутраных гадзін. Без графіка ваша цела не ведае, калі трэба прачынацца, таму, калі бомкае будзільнік, вы адчуваеце сябе прыгаломшаным і раздражнёным.

Вы націскаеце кнопку паўтору, і паколькі ваш арганізм ужо прачнуўся, хай і ў стане стрэсу, наступная фаза хуткага сну яшчэ больш збівае ўнутраныя гадзіны. Гармоны, якія дапамагаюць вам заснуць, змешваюцца з гармонамі, якія дапамагаюць вам прачнуцца — цела блытаецца, і з кожным паўторным званком будзільніка становіцца толькі горш. Так што ранішнія званкі — гэта найгоршы спосаб пачаць дзень.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць