Эканоміка66

Беларусь недаатрымала $10 млрд у выніку падзення экспарту

Беларусь недаатрымала амаль 10 млрд. долараў ЗША ў выніку зніжэння экспарту шэрагу тавараў, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. Пералік беларускіх тавараў, па якіх адбылося найбольш істотнае зніжэнне коштавага аб'ёму экспарту, сведчыць пра тое, што па 30 таварных пазіцыях пастаўкі на знешнія рынкі ў студзені—кастрычніку знізіліся на 9 млрд. 709 млн. долараў.

 

Значнае зніжэнне паказчыка абумоўлена скарачэннем паставак многіх тавараў, якія летась адыгралі вызначальную ролю ў працэсе фарміравання нацыянальнага экспарту.

 

Так, экспарт нафтапрадуктаў скараціўся ў студзені—кастрычніку на 3,89 млрд. долараў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, растваральнікаў — амаль на 2,8 млрд. долараў, матэрыялаў змазачных — прыкладна на 1 млрд. долараў, калійных угнаенняў — на 543,4 млн. долараў, грузавых аўтамабіляў — на 377 млн. долараў, трактароў і седлавых цягачоў — на 301,1 млн. долараў.

 

Таксама зменшыўся ў грашовым выражэнні і экспарт беларускай металапрадукцыі, шын, свініны, нафты, некаторых іншых тавараў. У прыватнасці, беларускі экспарт паўфабрыкатаў і пруткоў з нелегіраванай сталі скараціўся на 217,9 млн. долараў, свініны — на 77,4 млн., шын — на 72,1 млн., нафты — на 47,1 млн. долараў.

Значны рост беларускага экспарту (на суму звыш 100 млн. долараў) у студзені—кастрычніку зафіксаваны толькі па адной таварнай пазіцыі — малаку і вяршках.

Зніжэнне беларускага экспарту сёлета прывяло да адмоўнага сальда ў знешнім гандлі. У студзені—кастрычніку (па метадалогіі плацежнага балансу) адмоўная велічыня склала 712,1 млн. долараў (за аналагічны перыяд 2012 года было зафіксавана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 3,7 млрд. долараў).

Згодна з ацэнкамі Мінэканомікі, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі (па метадалогіі плацежнага балансу) сёлета можа скласці 2 млрд. 165,6 млн. долараў.

Як паведамлялася, зніжэнне беларускага экспарту сёлета ў параўнанні з мінулым годам абумовілі шэраг фактараў.

У прыватнасці, адмоўны ўплыў на стан знешняга гандлю аказала практычна поўнае спыненне экспарту растваральнікаў і змазачных матэрыялаў. На гэты крок кіраўніцтва краіны пайшло па патрабаванні Расіі, якая стала падазраваць, што Беларусь пад выглядам растваральнікаў і змазачных матэрыялаў пастаўляе на знешнія рынкі нафтапрадукты, што дазваляла рэспубліцы не пералічваць пошліны ў расійскі бюджэт.

Апрача таго, зніжэнне экспарту сёлета абумоўлена скарачэннем знешняга попыту на прадукцыю беларускага машынабудавання і зніжэннем цэн на калійныя ўгнаенні. Рашэнне расійскага «Уралкалія» аб спыненні продажу праз Беларускую калійную кампанію прывяло да рэзкага зніжэння цэн на мінеральныя ўгнаенні на сусветных рынках.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць