Да заканчэння прыёму заявак на конкурс Sony World Photography Awards 2014 засталося крыху больш за месяц.
Конкурс стартаваў 6 чэрвеня 2013, працы фотааматараў прымаюцца да 6 студзеня 2014, ад прафесійных фатографаў — да 9 студзеня.
Старшыня журы конкурсу — Уільям Хант, эксперт з Нью-Ёрка ў галіне фатаграфіі.
Прапануем некалькі найлепшых здымкаў, дасланых на конкурс.

Гэты фотаздымак Нікалас Ройзенс Бодэн зрабіў у Швецыі. Ён расказвае: «Я здымаў у натуральных, але кантраляваных умовах. Некаторыя фатаграфіі не могуць быць зробленыя ў дзікай прыродзе — альбо гэта запатрабуе вельмі шмат часу і грошай, вось чаму фатаграфічныя майстар-класы праводзяцца ў падрыхтаваных месцах і прыцягваюць усіх тых, хто жадае вывучыць асновы фотасправы (асвятленне, праца з камерай, кампазіцыя і г. д.). Удзельнікам майстар-класаў даецца магчымасць рабіць здымкі, падобныя да гэтага. Хоць я і кантраляваў сітуацыю, гэты кадр не з'яўляецца пастановачным. Я вёў занятак, у часе якога мы фатаграфавалі драўняную жабу, вядомую як чырванавокая квакша (agalychnis callidryas), з Коста-Рыкі. Раптам жаба скокнула на галінку, дзе спаў гэты велізарны жук-тытан … У мяне ўсё было падрыхтавана загадзя, я толькі памяняў некаторыя налады і націснуў на спуск …»

Гэты здымак быў зроблены ў Сіднэі, Аўстралія, у заапарку Таронга (Toronga), каля сіднейскай гавані. Фатограф Коры Стос распавядае: «Я проста назіраў за жырафамі, якія гулялі па вальер. Яны не рабілі нічога асаблівага, а потым пачаўся моцны дождж. Каб не прамокнуць, я схаваўся пад дах разам са сваім абсталяваннем і раптам заўважыў маладых жырафаў, які тоўпіліся ля ўваходу ў пячору. Вялі яны сябе трохі разгублена, таму што з імі не было іх мамы. Яны азіраліся па баках, потым я ўбачыў іх маці, якая падышла да іх як ні ў чым не бывала, і яны супакоіліся. Момант быў выдатны, і я вельмі рады, што мне ўдалося яго сфатаграфаваць».

Гэта станцыя метро на вакзале ў Дуйсбургу (Duisburg), Германія.

Гэтая фатаграфія была зроблена ў парку забаваў у горадзе Медэліна (Medellín), Калумбія. Фатограф Пэдра Ландонья кажа, што гэта «месца, дзе прыгадваецца дзяцінства».

Саманта Фортэнберы распавядае, што натхніла яе на стварэнне гэтай фатаграфіі: «У юнацтве няма нічога лепш, чым быць побач з сябрамі. Нават моцны лівень падчас летняга купання спрыяе выдатным успамінам. Вы можаце вырасці і забыць імёны, але назаўжды запомніце моманты вашага дзяцінства. На гэтым фота — мае сябры на пірсе ў гарадскім парку ў горадзе Скотсбара (Scottsboro), штат Алабама».
Каментары