Нерухомасць33

Эпідэмія свежавысечаных дзвярэй у гістарычным цэнтры Гродна працягваецца — фотафакт

У сакавіку ў Гродне сапсавалі фасад былога Дамініканскага кляштара. Днямі чарговая гістарычня пабудова набыла чарговыя дзверы.

«Незапланаваны» праём прабілі ў глухой сцяне з боку помніка Васілю Сакалоўскаму, піша «Вечерний Гродно».

Яшчэ ў сакавіку з галоўнага фасаду пабудовы з’явіліся новыя дзверы на месцы акна. Тады за незахаванне парадку рэканструкцыі ўладальнік памяшкання заплаціў штраф, а супрацоўнік Мінкульта, які дазволіў на змены, быў звольнены.

Навуковы кіраўнік рэканструкцыі будынка па Савецкай, 6 Яўген Басаў папярэджваў аб магчымасці з’яўлення яшчэ адных дзвярэй у гістарычнай пабудове.

Прычынай ён зазначаў тое, што чарговы пакупнік памяшканняў у былым кляштары таксама хоча зрабіць асобны ўваход для свайго офіса. 

Яўген Басаў прапануе выхад, каб пазбегнуць прабівання шматлікіх дзвераў у архітэктурным набытку. Для гэтага трэба зрабіць адзіны ўваход у пабудову праз цэнтральныя арыгінальныя дзверы, якія б праз калідоры вялі да ўсіх памяшканняў. Але дзеля гэтага неабходна перамясціць у іншы пакой тэлефонную краму, якая цяпер перакрывае праход.

Складаецца ўражанне, што да канца года ў гістарычным цэнтры Гродна, як і на прадпрыемствах, існуе план — на свежавысечаныя дзверы. 18 дзён засталося да новага года. Цікава, колькі яшчэ новых дзвярэй у старых будынках з’явіцца за гэты час?

Даведка «ВГ»

Будынак з цяперашнім адрасам Савецкая, 6 быў узведзены ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя як кляштар для манахаў-дамініканцаў. Дарэчы, вуліца на той момант таксама насіла назву Дамініканскай. Пры кляштары дзейнічала Дамініканская школа, якая мела права прысвойваць вучоныя ступені. У 1833 годзе Дамініканскую гімназію зачынілі ў сувязі з удзелам яе навучэнцаў у паўстанні 1830-1831 гадоў. На яе падставе з 1834 года пачала дзейнічаць Гродзенская губернская мужчынская гімназія. Кляштар ліквідавалі ў 1840 годзе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць