Улада33

Гомельскія дэмакраты вызначыліся з адзіным кандыдатам на давыбарах у парламент

Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», Грамадзянская кампанія «Наш дом», Грамадзянская ініцыятыва «Гомельскі Дэмакратычны Форум» і шэраг іншых дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый падтрымаюць на маючых адбыцца давыбарах у парламент па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36 кандыдатуру Галіны Краўчанка, паведамляе сайт pyx.by.

Давыбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36 у сувязі з тым, што падчас парламенцкай кампаніі 2012 года там не быў абраны дэпутат. Гэта — адзіная ў Беларусі акруга, якая не мае свайго прадстаўніка ў парламенце.

Восем гомельскіх дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх ініцыятыў, касцяк якіх складаюць арганізацыі, якія падтрымліваюць кампанію «Народны рэферэндум», вызначыліся са сваім кандыдатам. Ім стане актывістка Руху «За Свабоду» Галіна Краўчанка, вядомая ў горадзе з мінулай выбарчай кампаніі, калі яна ўдала выступіла ў Гомельскай- прамысловай выбарчай акрузе №35.

Сама Галіна Краўчанка кажа, што не верыць у сумленнасць маючых адбыцца «выбараў», але збіраецца … на іх перамагаць.

— Нават прыклад суседняй Украіны, дзе народ масава выступае ў абарону сваіх інтарэсаў, паказвае: ідэя можа перамагаць, калі яе падтрымлівае большасць. Незалежна ад таго, як сябе цяпер вядзе там дзеючая ўлада, пасля ўсяго таго, што мы бачылі, няма сумневаў, што Украіна будзе ў Еўропе. Гэта прыклад і для нас таксама: ідэя павінна перамагчы ў розумах большасці людзей, і тады яе ўвасабленне — толькі справа часу, — кажа Краўчанка.

У маючай адбыцца кампаніі Галіна Краўчанка плануе максімальна выкарыстоўваць анлайн-СМІ і сацыяльныя сеткі, асабістыя сустрэчы і стасаванне з грамадзянамі, а таксама супрацоўніцтва з іншымі кандыдатамі, якія на выбарах 23 сакавіка 2014 года будуць балатавацца ў мясцовыя Саветы дэпутатаў.

— Мы стварылі каманду. Адначасова са мной у Навабеліцы будуць балатавацца 4 дэмакратычныя кандыдаты ў гарадскі Савет — менавіта столькі там мясцовых акругаў. Гэта дазволіць нам даводзіць нашы ідэі да людзей на ўсіх узроўнях, дапамагаць адзін аднаму і дэманстраваць выбаршчыкам, што ў нас ёсць каманда, што мы — не адзіночкі, што гатовыя і перамагаць, і браць на сябе адказнасць за будучыню, — кажа Галіна Краўчанка.

Старшыня гомельскага аддзялення Руху «За Свабоду», у шэрагі якога ўваходзіць Краўчанка, Пётр Кузняцоў нагадвае, што ўжо некалькі месяцаў у Навабеліцы ідзе актыўная праца:

— Каманда Галіны, каманда Руху і іншых арганізацый-партнёраў, ужо некалькі месяцаў разам з жыхарамі Навабеліцы вырашае там лакальныя праблемы як сваімі рукамі і сіламі, так і праз ціск на ўладу. Гэта дае нам перавагу, таму што ўжо ёсць кантакты з мясцовым насельніцтвам, пэўная вядомасць і нават групы падтрымкі. Галіна здолела стварыць і нарасціць наш патэнцыял у гэтым раёне, і гэта будзе важкім фактарам у будучай палітычнай кампаніі, — лічыць Пётр Кузняцоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала, што цяпер з беларусамі, вызваленымі з працоўнага рабства

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа48

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць