Свет4141

РПЦ звольніла дыякана Кураева, які звярнуў увагу на гей-скандал у духоўнай семінарыі

Дыякана і самага вядомага праваслаўнага блогера вывелі з ліку выкладчыкаў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

«Вучоная рада канстатавала, што протадыякан Андрэй Кураеў рэгулярна выступае ў сродках масавай інфармацыі і ў блогасферы з эпатажнымі публікацыямі і што яго дзейнасць у гэтых галінах застаецца ў шэрагу выпадкаў скандальнай і правакацыйнай», — паведаміла прэс-служба Маскоўскай духоўнай акадэміі — цэнтральнай навучальнай установы Рускай праваслаўнай царквы.

Дыякан Кураеў — самы вядомы праваслаўны блогер. Нядаўна ў сваім блогу ён надаў публічнасць скандалу ў Казанскай духоўнай семінарыі (Татарстан).

Стуль прыйшла скарга на сэксуальныя вычварэнствы кіраўніцтва з навучэнцамі. Пасля таго як факты пацвердзілі чатыры пятых студэнтаў і яны сталі вядомымі СМІ, звольнілі прарэктара па выхаваўчай працы.

Дыякан у сваім блогу патрабаваў, каб строга праверылі таксама рэктара акадэміі і мітрапаліта Казанскага, цесна з ім звязанага.

Але сам ён звязвае звальненне не столькі з асвятленнем казанскага скандалу, а з публікацыяй ліста, які расказвае аб гомасэксуалізме мітрапаліта Ленінградскага Мікадзіма Ротава — найбольшай фігуры расійскага праваслаўя ХХ стагоддзя.

Ротаў рукапаклаў цяперашняга патрыярха Кірылу. Ён быў папярэднікам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта на чале Аддзела замежных царкоўных зносінаў РПЦ — які ў савецкія часы выкарыстоўваўся КДБ для працы праз царкву. Ротаў памёр на аўдыенцыі ў Папы.

Кураеў называў гомасэксуалізм вялікай праблемай Рускай праваслаўнай царквы і заклікаў здаровыя сілы царквы аб'яднацца для ачышчэння.

Протадыякан Кураеў нярэдка вылучаў неардынарныя ідэі. Ён заклікаў да евангелізацыі Кітая. Ён звінаваціў іслам у параджэнні тэрарызму. Але па-над усім ён горача выступаў за абнаўленне праваслаўя, крытыкаваў яго заганы.

У канцы снежня Кураева выключылі з Сінадальнай багаслоўскай камісіі. Дарэчы, адначасова з ім выключылі архімандрыта, які сімпатызаваў Украіне. А 31 снежня Кураева адхілілі і ад выкладання ў Духоўнай акадэміі.

«Торжество голубого лобби?» — пад такім загалоўкам расказвае ў сваім блогу дыякан Кураеў пра тое, што адбылося.

Каментары41

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя3

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць