Усяго патроху77

Нацбанк выпускае манету, прысвечаную пераможцу Бітвы пад Оршай Астрожскаму ў серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы»

Нацыянальны банк Беларусі плануе ў 2014 годзе выпусціць у абарачэнне памятныя манеты рознай тэматыкі.

У прыватнасці, будуць выпушчаны памятныя манеты, якія закранаюць тэму Беларусі і сусветнай супольнасці. Гэта манеты «70 гадоў вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», манеты серыі «Праваслаўныя цудатворныя іконы» («Ікона Прасвятой Багародзіцы «Казанская», «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Жыровіцкая», «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Знаменне», «Ікона Прасвятой Багародзіцы «Бялыніцкая»), манета серыі «Кітайскі каляндар» («Год Авечкі»).

Выйдуць у абарачэнне манеты серыі «Задыякальны гараскоп» -

«Авен (Aries)», «Цялец (Taurus)», «Блізняты (Gemini)», «Рак (Cancer)», «Леў (Leo)», «Дзева (Virgo)», «Шалі (Libra)», «Скарпіён (Scorpio)», «Стралец (Sagittarius)», «Казярог (Capricorn)», «Вадалей (Aquarius)», «Рыбы (Pisces)».

Будуць выпушчаны манеты «Першая сусветная вайна», «Сусветная спадчына ЮНЕСКА. Мірскі замак», манеты серыі «Жыціе святых праваслаўнай царквы» («Прападобны Сергій ігумен Раданежскі»), серыі «Шлях Скарыны».

Таксама Нацбанк парадуе калекцыянераў памятнымі манетамі на тэму гісторыі і культуры Беларусі.

У прыватнасці, у 2014 годзе ў абарачэнне будуць выпушчаны манета «Павел Масленікаў. 100 гадоў», манеты «Аркадзь Куляшоў. 100 гадоў», манеты серыі «Беларускія народныя легенды» («Легенда пра гіля»), серыі «Умацаванне і абарона дзяржавы» («Канстанцін Астрожскі»), серыі «Помнікі архітэктуры Беларусі» («Касцёл Яна Хрысціцеля»), манеты «Беларускі балет. 2014».

Запланаваны шэраг манет тэматыкі аховы навакольнага асяроддзя.

Гэта манеты серыі «Птушка года» («Звычайная зязюля»), серыі «Адроджаныя расліны» («Граздоўнік просты»), серыі «Кветкі Беларусі» («Званочак персікалісты», «Лотаць балотная»), манеты «Заяц» і манета «Зайцы».

Каментары7

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads12

Жыхар Брэста перастаў быць шматдзетным бацькам пасля генетычнай экспертызы11

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць