Літаратура2828

Стваральніка сайта «ЛітКрытыка» выгналі з лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў

«Никакая тварь не может указывать, на каком языке мне общаться или писать», — пісаў Аляксандр Новікаў.

«Давялося і выправіць ранейшую памылку: з саюза адзінагалосным рашэннем членаў Прэзідыума быў выключаны кіраўнік партала «ЛітКрытыка» Аляксандр Новікаў», — напісала Раіса Сіняўская, карэспандэнтка газеты «Літаратура і мастацтва».

Партал «Літкрытыка.by» быў заснаваны ў кастрычніку 2010 года. На яго старонках сустракалася шмат абразаў у бок найлепшых беларускамоўных пісьменнікаў, а таксама прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.

Публікацыі Новікава ўскосна паўплывалі на тое, што з СПБ нядаўна выйшла пяць значных творцаў: празаікі Андрэй Федарэнка, Алесь Наварыч і Валер Гапееў, паэтка Раіса Баравікова і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

«Пра свой выхад, а таксама пра тое, якая я сволач, запрашаю пачытаць на сайце Літкрытыка.by, — іранізавала Алена Масла ў сваім Фэйсбуку. — Пачытаўшы цёплыя словы пра сябе, пераканалася ў чарговы раз, што зрабіла адзіна правільны крок, даўно жаданы».

Дарэчы, артыкул Новікава, прысвечаны выхаду пісьменнікаў з саюза, называўся «Театр абсурда, или «Крысы бегут с корабля»?».

Пісьменнікаў і людзей, якія любяць беларускую мову і заклікаюць да яе выкарыстання, Новікаў называў няйначай як «мовафіламі».

У прыватнасці, Новікаў пісаў: «Никакая тварь не может указывать, на каком языке мне общаться или писать. Это унижает мои честь и достоинство. Я представляю себе: сменяется власть и у руля становятся мовофилы. Что будет? Правда, это мы уже проходили, но сейчас могут быть кратные последствия».

Такія погляды падаліся празмернымі нават для афіцыйнага СПБ, які амаль нікога не выключае са свайго складу. Выняткам сталі падзеі 2008 года. Тады з арганізацыі быў выключаны Эдуард Скобелеў, аўтар казкі «Прыгоды Арбузіка і Бябешкі», выкрывальнік жыдамасонскай змовы і сіянізму і доўгачасовы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Такім чынам, кіраўніцтва пісьменніцкага саюза імкнецца захаваць цэнтрысцкую пазіцыю.

«Хочу обратиться ко всем мовофилам, революционерам… Если вас трусит от портала Литкритика.бай, или вас приводят в бешенство статьи, размещенные на нем, идите ровненько к нашему белорусскому малоизвестному гению, уважаемому Сергею Игумнову. Если он вербально с вами не справится, то даст таблеточку, и вам сразу станет хорошо…», — так адгукаўся Новікаў на крытыку сваіх публікацый. А вось ягоны водгук на рашэнне Саюза:

«Ясно одно, что поведение Николая Чергинца становится все более неадекватным и начинает раздражать высших руководителей страны. Предваряя вопросы, скажу — никаких публичных сенсационных разоблачений не будет».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Гімназія Ірыны Абельскай змяніла ўласніка і засакрэціла яго імя2

Гісторык Ігар Мельнікаў выйшаў на волю15

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»119

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць