Грамадства44

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый стаў лаўрэатам прэміі Канстанціна Астрожскага

Арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Фота Сержука Серабро

Паседжанне капітула прэміі пад кіраўніцтвам рэдактара часопіса «Праваслаўны агляд» («Przegl?d Prawosławny») адбылося 11 студзеня.

Акрамя віцебскага іерарха сярод узнагароджаных Мітрапаліт Месагейскі і Лаўраатыйскі Нікалаас (Грэцыя), манашкі манастыра Святой Тэклі ў Маалюле на чале з ігуменняй Пелагеяй (Сайаф, Сірыя), Міжнародная асамблея праваслаўных парламентарыяў і этнограф Дарафей Фіонік.

Яны ўзнагароджаныя за ўклад у развіццё праваслаўнай думкі, культуры і духоўнасці, а таксама за дзейнасць па яднанні хрысціянаў.

Архіепіскап Дзімітрый, па адукацыі інжынер, прыняў манаскі пострыг у 1977 годзе, а яго біскупскае служэнне пачалося ў 1989 годзе, так што яно прыпала на гады аднаўлення царквы ў Беларусі — у духоўным і матэрыяльным сэнсе.

Яго працу можна вымераць колькасцю пабудаваных храмаў і манастыроў, нядзельных школ, аднаўленнем Віцебскай духоўнай семінарыі.

Варта ўзгадаць, што першым месцам яго служэння была Полацкая епархія — першая з прыняўшых хрысціянства на Беларусі. Калі была створаная Віцебская епархія, там было 9 цэркваў і дванаццаць святароў, а зараз у ёй 187 прыходаў з 143 храмамі, дзе служаць 178 святароў.

Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі сын вядома вайсковага дзеяча і вялікага гетамана ВКЛ Канстанціна Астрожскага. Нарадзіў ў 1526 годзе ў Тураве. У 1559 годзе стаў ваяводам кіеўскім. Быў адданым прыхільнікам праваслаўя. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы. У 1575 годзе князь запрасіў Івана Федаровіча (Івана Фёдарава) для арганізацыі друкарні ў сваёй рэзідэнцыі. Дзякуючы Астрожскай друкарні свет пабачылі больш за 20 выданняў, у тым ліку Біблія славянскаю моваю.

Узнагарода імя князя Канстанціна-Васіля Астрожскага заснаваная ў 1989 годзе і прысуджалася ўжо 25 разоў. Традыцыйна яна ўручаецца падчас Вялікадня на міжнародным фестывалі духоўнай музыкі ў Гайнаўцы (Польшча).

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў6

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў6

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць