У панядзелак кіроўцы змогуць карыстацца грамадскім транспартам задарма
22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля. Каб заахвоціць кіроўцаў прынамсі ў гэты дзень не сядаць за руль і тым самым паспрыяць паляпшэнню экалогіі, ім звычайна прапануюць пэўныя бонусы. Не стане выключэннем і гэты год, паведамляе Мінпрыроды.

Фота ілюстрацыйнае
У панядзелак ва ўсіх абласных цэнтрах і 33 раённых цэнтрах уладальнікі аўтамабіляў змогуць бясплатна ездзіць на аўтобусах, тралейбусах, трамваях і ў метро. Каб атрымаць такую магчымасць, трэба пакінуць машыну дома, а кантралёрам у грамадскім транспарце паказаць замест квітка пасведчанне і тэхнічны пашпарт аўтамабіля.
Паводле статыстыкі папярэдніх гадоў, у мінскім метро ў гэты дзень бясплатна карысталіся транспартам каля 12 тысяч чалавек.
Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 102
На МКАД адбылася аварыя з удзелам сямі аўтамабіляў
У Калінкавічах бацька пасадзіў дзіця за руль BMW — яны трапілі на відэа
У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць
Каментары