Грамадства77

ЕГУ запрасіў на семінар былую намесніцу Якубовіча

Былая намесніца рэдактара «Советской Белоруссии», якая яшчэ нядаўна была неўязной у ЕЗ, наведае Вільню.

Ганна Шадрына возьме ўдзел у літаратурным семінары, арганізаваным Цэнтрам гендэрных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Таксама яна прадставіць сваю кнігу «Не замужам: сэкс, любоў і сям'я за межамі шлюбу».

Пра гэта былая намесніца Паўла Якубовіча напісала ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На семінары мы хацелі б абмеркаваць магчымасць/неабходнасць адстойвання аўтарскай пазіцыі, захавання арыгінальнага паведамлення і стратэгіі аддалення ад гвалтоўнага размяшчэння нас і нашых кніг на карце падвойных супрацьлегласцяў», - напісала яна.

Мерапрыемства адбудзецца заўтра, 16 студзеня.

Шадрына была аўтарам матэрыялаў у «Советской Белоруссии», у якіх напярэдадні выбараў 2010 года змяшчаўся паклёп на адрас актывістаў апазіцыі і некаторых кандыдатаў у прэзідэнты. З-за гэтага яна разам з іншымі чыноўнікамі і прапагандыстамі была ўнесена ў «чорны спіс» ЕЗ.

Пасля гэтага Шадрына спрабавала не без дапамогі алігарха Пефціева дамагчыся зняцця санкцый. У траўні мінулага года ёй гэта ўдалося. Шадрыну выключылі з «чорнага спісу» і дазволілі ўезд у ЕЗ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў4

Беларускі дальнабойшчык замовіў намаляваць герб родных Баранавіч перад Кёльнскім саборам17

Саша Філіпенка: Расійскае грамадства абасралася на апераджэнне37

Ці мае права забіраць малога з дзіцячага садка старэйшы брат?2

У адным з магілёўскіх інтэрнатаў пасяліліся чырванакніжныя птушкі

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю86

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць