Грамадства1515

Фанат БАТЭ: У міліцыі паказалі фота і сказалі: «Гэта ты»

Адзін з фанатаў БАТЭ ананімна распавёў Радыё Свабода, як міліцыя ў Барысаве пераследуе заўзятараў за акцыю ў падтрымку Украіны.

«У мінулыя выходныя валейбольны БАТЭ гуляў у Барысаве два матчы ў залі. Там ёсць камеры назірання, на якіх відаць, як група людзей проста пасля матча выходзіць з будынку, спускаецца з балкона.

Пасля двух чалавек з апазнаных па камеры запрасілі на размову, паказалі запіс на відэа. Яны сябе пазналі: «Так, я вось выходжу з залы на вуліцу і іду пасля дахаты».

Але на фота з плакатамі ў падтрымку Украіны яны адмаўляліся сябе пазнаваць. Тым не менш у судзе ёсьць прызнаўчыя паказанні абодвух.

Я думаю, іх проста паставілі перад фактам: пагаджаешся — 5 сутак, не пагаджаешся — 15.

Першы хлопец на сто працэнтаў прызнаўся.

А з другім хлопцам — проста жах. Яму пазванілі зранку і запрасілі на размову. Ён сказаў, што без позвы нікуды не пойдзе, тады за ім прыехалі дахаты. Пасля таго як ён быў тры гадзіны ў РУУС, прыехалі туды ягоны бацька з адвакатам. Ён за гэты час яшчэ пазваніў сваёй дзяўчыне, якая была з ім на валейболе. Яна таксама пацвердзіла, што на відэа ён і што яны разам выходзяць і ідуць дахаты. Але на фота яна яго не апазнала. Распісалася ў паказаннях і яе адпусцілі.

А хлопца ў той жа дзень асудзілі.

Бацьку з адвакатам сказалі, што паперы ў суд павезлі канвойныя. Яны дзве гадзіны не ведалі, што з хлопцам, бо ў судзе кажуць, што не прывозілі, а ў міліцыі — што адвезлі. Урэшце бацька з адвакатам пад канцылярыяй праседзелі.

А хлопца па-ціхаму прывезлі, завялі праз нейкі іншы ўваход і хутка зачыталі прысуд.

Яны ўжо па факце даведаліся, што ён асуджаны.

Дзяўчыну памятаеце? Дык вось у пратаколе напісана, што яна яго пазнала. Але подпісу яе няма.

Мы не ведаем, колькі людзей яшчэ не апазнана. Аднаму-двум званілі з міліцыі, але яны сказалі, што без позвы не пойдуць.

Прыязджалі дахаты, але аднаго хлопца дома не было. Дарэчы, яго зусім на відэа не можа быць, бо яго на матчы не было ў той дзень».

Аднаго з асуджаных павінны вызваліць сёння ўвечары, другога — у сераду.

27 студзеня ў сеціве з'явіўся здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!»

Пазней грамадзкі актывіст Сяржук Салаш паведаміў, што на ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі салідарнасці з украінскім Еўрамайданам падрыхтаваныя судовыя пастановы на розныя адміністрацыйныя тэрміны.

Прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама пацвердзіла Свабодзе, што два фанаты Барысаўскага БАТЭ пакараныя за акцыю салідарнасці з украінскім народам, іншых — шукаюць.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць