Сёння ў Крыме экіпаж карабля «Славуціч» Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны прадухіліў спробу захопу карабля ўзброенымі агрэсарамі.
Пра гэта паведамілі ва Упраўленні прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.
«Узброеныя людзі на буксіры падышлі да борта карабля, але экіпаж даў сілавы адпор. Была спроба высадзіць абардажныя каманды, захапіць карабель, зброю і маракоў», — паведаміў камандзір брыгады надводных караблёў ВМС УС Украіны капітан 2-га рангу Віталь Звягінцаў.
Караблі Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі працягваюць блакаваць караблі Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны ў Крыме.
Усе вайсковыя часткі і караблі УС Украіны, якія дыслакуюцца на тэрыторыі АР Крым, выконваюць загады Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, падкрэсліваецца ў паведамленні.
Каментары