Грамадства22

Марыюш Машкевіч: Палітыка Польшчы да Беларусі ня зьменіцца

Аднак ці будзе падтрымка для тэлеканалу «БелСат»?

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Польшчы перамагае партыя “Грамадзянская платформа”. На думку Марыюша Машкевіча, былога польскага амбасадара ў Мінску, для Беларусі гэта нічога істотна не зменіць:

“Што тычыцца знешняй палітыкі ў адносінах да Беларусі, дык ніякіх зменаў ня будзе. Тактыка, распрацаваная два гады таму, будзе працягвацца. Максімум – гэта нейкія касметычныя змены, якія будуць залежаць ад асобы міністра замежных справаў”, -- заявіў Машкевіч “Еўрарадыё”.

Цікава, што магчымы будучы прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск мае статус неўязнога ў нашую краіну. У снежні мінулага года яму адмовілі ва ўездзе ў Беларусь, куды ён збіраўся па запрашэнні Саюза палякаў Беларусі. Спадар Машкевіч расказаў, што шмат хто з польскіх афіцыйных асобаў не можа наведаць Беларусь:

“Ён ужо наведваў Беларусь, але на другі раз яго не ўпусцілі. Я таксама не ўязны ў Беларусь, дый шмат хто з польскіх афіцыйных асобаў маюць такі статус. Дый наўрад ці Туск захоча ехаць да Сідорскага”.

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі пакуль ніяк не каментуюць неўязны статус Дональда Туска.

Богдан Кліх, дэпутат Еўрапарламенту ад партыі “Грамадзянская платформа”, у інтэрв’ю “Еўрарадыё” таксама пацвердзіў, што знешняя палітыка ў дачыненні да Беларусі не зменіцца. Так, напрыклад, спадар Кліх запэўніў, што праграма імя Каліноўскага для рэпрэсаваных у Беларусі студэнтаў і надалей будзе працаваць у Польшчы:

“Я цалкам перакананы, што праграмы, якія былі скіраваныя на адпаведныя асяроддзі, а менавіта на тых, хто стварае грамадзянскую супольнасць у Беларусі, будуць працягвацца і надалей”.

Наконт беларускага незалежнага тэлеканала “Белсат”, які дагэтуль лабіравала партыя “Права і справядлівасць”, дэпутат Кліх не спяшаецца нешта гаварыць да таго моманту, пакуль не будзе створана кааліцыя для ўтварэння ўрада:

“З адказам на гэтае пытанне трэба пачакаць, пакуль не створыцца новы парламент, створыцца кааліцыя і будуць назначаныя кіраўнікі на канкрэтныя пасады”, – гаворыць адзін з лідэраў партыі – пераможцы выбараў у Польшчы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць