Захопленых у Крыме ўкраінскіх афіцэраў на чале з Юліем Мамчурам вызвалілі
Шасцярых палонных у Крыме афіцэраў вызвалілі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік медыяцэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.
«Крыніцы паведамляюць, што палкоўнік Юлій Мамчур, генерал-маёр Ігар Варончанка, капітан 2 рангу Вячаслаў Дзям'яненка, старшы лейтэнант Аляксандр Філіпаў, а таксама афіцэры-марпехі падпалкоўнік Дзмітрый Дэлятыцкі і маёр Расціслаў Ломцеў усуправаджэнні ўзброеных людзей накіроўваюцца ў бок пераходу Чонгар», — піша Селязнёў.
-
Памерла 32‑гадовая дызайнерка Вольга Шаўцова — амаль палову свайго жыцця яна змагалася з анкалогіяй
-
Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі
-
У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца
Каментары