Меркаванні88

Кіра Муратава пра дзеянні Расіі: Гэта подла і агідна

Рэжысёр Кіра Муратава лічыць агідным тое, што Расія робіць з Украінай. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю часопісу «Сноб».

«Я люблю Майдан. Ён натхніў мяне неяк шалёна, таму што там былі ў асноўным людзі-ідэалісты, а не тыя, якія прыйшлі потым і сталі змагацца за ўладу… Сярод гэтых змагароў розныя былі. На Майдане таксама мільгалі розныя, быў і усялякі зброд, але ў асноўнай масе гэта былі людзі, якія дайшлі да такога стану адчаю і барацьбы, што ўжо не баяліся смерці. Разумееце… Я глядзела тэлевізар з раніцы да ночы (і часам з ночы да раніцы) — паказвалі Майдан. Ён быў цудоўны», — сказала Муратава.

Таксама яна пракаментавала анэксію Крыма Расіяй.

«Наконт Крыма… Я не ведаю, ці было праўдзівым галасаванне, я шмат розных версій чула… Але там шмат рускіх людзей, якія хочуць у Расію… Ды і чорт з ім, з Крымам, вось так я сабе думаю. У рэшце рэшт, абы пакінулі Украіну ў спакоі. Вось каб пакінулі яе ў спакоі! Украіну астатнюю. Калі ўжо так наогул адбылося…» — сказала Муратава.

Яна лічыць немагчымым вяртанне Крыма Украіне.

«Я цярпець не магу барацьбу за тэрыторыю. Жывёльную барацьбу. Як кошкі змагаюцца… сабакі… дзікія жывёлы. Гэта і ў людзей ёсць. Але гэта агідна! Я не лічу, што трэба вяртаць Крым, тым больш, што гэта немагчыма. Але хай пакінуць Украіну…» — сказала рэжысёр.

«Украіна хоча быць асобна. Вось такая маленькая слабая краіна хоча быць асобна. Нядобра, калі моцны прыгнятае слабога, загадзя ведаючы, што ён мацней. Гэта не проста нядобра, а гэта подла. Так я лічу. Я спадзяюся, што яны спыняцца і не стануць больш прыставаць…» — выказала надзею Муратава.

Каментары8

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца3434

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі4

Маска скінулі з першага месца самых багатых людзей свету2

Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?2

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі17

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр7

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне3

Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе1

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне34

ГрамадстваАбнаўляецца34

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць