Улада33

Лукашэнка: Нас ніхто не штурхае ў спіну, усе графікі мы ўстанаўліваем самі

На сустрэчы 29 красавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заклікаў Уладзіміра Пуціна і Нурсултана Назарбаева да «шчырай мужчынскай размовы». 

Ён заявіў, што не варта ператвараць інтэграцыю Беларусі, Казахстана і Расіі ў працэс дзеля працэсу, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА. Гаворачы пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Лукашэнка заявіў: «Нас ніхто не штурхае ў спіну, усе графікі мы ўстанаўліваем самі. Але мне здаецца, ператвараць у працэс дзеля працэсу згодна з прынцыпам «важны не вынік, а ўдзел», нам гэта не трэба». 

Паводле слоў Лукашэнкі, ад таго, наколькі эфектыўным будзе саюз, залежыць яго прыцягальнасць для іншых краін. «Але і сам саюз павінен набываць большае адзінства ад свайго пашырэння», — падкрэсліў ён. 

«1 студзеня 2015 года мы павінны будзем адказаць на пытанні нашых грамадзян: куды мы прыйшлі, што ў выніку атрымалі нашы дзяржавы. Адказы ў нас павінны быць», — перакананы Лукашэнка. 

Ён таксама адзначыў, што беларускі бок прытрымліваецца пазіцыі аб мэтазгоднасці прыняцця новых членаў згодна з пакетным прынцыпам без давання асаблівых умоў і статусаў.

«Лічу, што гэта будзе справядліва, у першую чаргу ў дачыненні да нашых краін, якія ў поўнай ступені прайшлі этапы інтэграцыйнага працэсу, выпакутавалі яго», — сказаў Лукашэнка. 

«Без шчырай, я б сказаў, мужчынскай размовы сёння не абысціся, — перакананы ён. — У Беларусі ёсць сваё бачанне наяўнай сітуацыі, і мы гатовы адкрыта, па-партнёрску пра гэта гаварыць, так, як мы гэта зрабілі ў першай частцы нашай размовы. Мы гэтаму прысвяцілі амаль дзве гадзіны, абменьваючыся меркаваннямі па эканамічных пытаннях, па тых праблемах, якія ў нас паўстаюць, і па перспектывах нашых адносінаў, а таксама па некаторых пытаннях міжнароднага становішча». 

На думку Лукашэнкі, сёння наступіў вельмі важны момант. «Хацелася б, каб вы, паважаныя мае сябры, пакідаючы Мінск, былі ў добрым настроі. Гэта будзе залежаць ад тых рашэнняў, якія мы з вамі прымем», — дадаў беларускі кіраўнік.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні5

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні4

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі2

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні5

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць