Улада33

Алег Лабовіч: Хачу, каб дзеці вырасьлі беларусамі

«Думаў, што ўсё будзе нашмат цяжэй. Быў гатовы ісьці на доўгатэрміновую барацьбу. Зьбіраўся нават падаваць у суд, наймаць адвакатаў, каб адстаяць свае правы. Я хачу, каб мае дзеці вырасьлі сапраўднымі беларусамі», кажа пераможца кастрычніцкага апытаньня на сайце.

Пераможцу «нашаніўскага» апытаньня на званьне Чалавека кастрычніка Алега Лабовіча тэлефанаваньне застала ў шпіталі, дзе ён знаходзіцца зь меншым сынам Янкам. Нягледзячы на гэта сп.Алег адказаў на некалькі нашых пытаньняў.

«Наша Ніва»: Для Вас было прынцыповым, каб сын пайшоў менавіта ў беларускамоўную клясу?

Алег Лабовіч: Безумоўна. Я сам вучыўся ў беларускамоўнай школе. Мне падабаецца наша мова, таму ад самага нараджэньня дзяцей марыў, каб вучыліся толькі па‑беларуску. Калі прыйшоў час задумацца пра навучальную ўстанову для сына, то высьветліў, што на роднай мове ў Бярозе нідзе навучацца немагчыма. Пачаў дамагацца свайго. Дабіўся.

«НН»: Чакалі, што ўсё складзецца досыць лёгка?

АЛ: Абсалютна не чакаў. Думаў, што ўсё будзе нашмат цяжэй. Быў гатовы ісьці на доўгатэрміновую барацьбу. Зьбіраўся нават падаваць у суд, наймаць адвакатаў, каб адстаяць свае правы. Я хачу, каб мае дзеці вырасьлі сапраўднымі беларусамі. Любілі і паважалі мову, ведалі гісторыю. Беларускай адукацыі буду дабівацца і для меншага дзіцяці. Ёсьць праблема, што настаўнікі, якія самі ў жыцьці не карыстаюцца беларускай мовай, ня змогуць даць добрай адукацыі нашым дзецям, але я гэтага не баюся. Нешта дадуць настаўнікі, нешта — я сам. Галоўнае, што створаны прэцэдэнт.

«НН»: Дзе яшчэ беларускамоўныя могуць адстаяць свае правы?

АЛ: Мне цяжка казаць пра нейкія канкрэтныя прыклады. Мне падаецца, што галоўнае, каб была зацікаўленасьць і жаданьне, у такім выпадку можна дамагчыся ўсяго.

Гутарыў Зьміцер Панкавец

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю55

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына1

Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць