Грамадства22

Рух «За Свабоду» заклікае ўлады Беларусі адмяніць візы для грамадзян Еўрасаюза і некаторых іншых краін

Рух «За Свабоду» заклікаў улады Беларусі адмяніць візавы рэжым для грамадзян дзяржаў — членаў Еўрасаюза і дзяржаў — кандыдатаў на ўступленне ў ЕС, а таксама Швейцарыі, Нарвегіі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Японіі, Канады і ЗША. Пра гэта гаворыцца ў звароце, размешчаным на сайце арганізацыі.

«У нацыянальных інтарэсах Беларусі развіваць больш цесныя міжчалавечыя кантакты з развітымі краінамі свету. Пазітыўны вопыт увядзення бязвізавага рэжыму падчас чэмпіянату свету па хакеі паказвае, што Беларусь тэхнічна поўнасцю гатовая на такі крок. Нашай краіне ёсць што паказаць і чым прыцягнуць добрасумленных наведвальнікаў. Турызм у Беларусь можа стаць адной з ключавых галін для стварэння новых працоўных месцаў, эканамічнага росту і прыцягнення інвестыцый», — мяркуюць у руху «За Свабоду».

Увядзенне бязвізавага рэжыму з краінамі ЕС, а таксама неадкладнае ўвядзенне ў дзеянне дагавора аб малым прыгранічным руху з Польшчай і Літвой, зазначаюць у арганізацыі, стануць дадатковым аргументам на карысць Беларусі падчас правядзення перамоў аб спрошчаным візавым, а надалей і бязвізавым рэжыме з краінамі ЕС.

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта на раніцу 21 мая, правам бязвізавага ўезду ў Беларусь, які быў уведзены для гледачоў чэмпіянату свету па хакеі, скарысталіся каля 29 тысяч балельшчыкаў прыкладна 50 краін. Лідарамі сярод іх з'яўляюцца грамадзяне Латвіі. З 25 красавіка ў Беларусь іх прыехала больш як 10 тысяч; паводле звестак на 19 мая — 7 тысяч. Затым ідуць грамадзяне Літвы — каля 3.500, Польшчы — 2.500, Славакіі — каля 2.000, Фінляндыі — больш за 1.700, Чэхіі — 1.500, Германіі — крыху менш за 1.500. Сярод балельшчыкаў, гасцей і ўдзельнікаў ЧС-2014, якія перасеклі беларускую мяжу без віз, таксама 275 грамадзян Канады і 432 — ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць