Грамадства22

Жыхарка Мінска: У нашым доме — нелегальны інтэрнат для гастарбайтараў

У некаторых кватэрах дома на вуліцы Гарадзецкай жывуць да 75 чалавек.

Пра гэта піша чытачка сайта charter97.org з Менска.

«Ужо амаль год жыхары нашага дома вядуць барацьбу супраць нелегальных інтэрнатаў на 214 ложкамесцаў, арганізаваных фірмамі сербскіх псеўдаінвестараў СТАА «Белінтэ-Роба», ЗТАА «Дана Астра» і ЗТАА «Сяміб» у жылым доме на вуліцы Гарадзецкая, 22 (комплекс «Вівальдзі»). Дзяржорганы (Менгарвыканкам, адміністрацыя Першамайскага раёна, пракуратура раёна і горада, санслужбы) сцвярджаюць, што рассяленне ў жылым доме 214 гастарбайтараў з'яўляецца законным», - піша яна.

Аўтар ліста лічыць, што ў нашай краіне створана прававая аснова для масавага засялення нелегальных гастарбайтараў у жылыя дамы.

«У якасці аргументу прыводзяцца артыкулы з Жыллёвага кодэкса аб тым, што ўласнік, наймальнік жылога памяшкання, грамадзянін, які з'яўляецца чальцом арганізацыі забудоўшчыкаў, мае права ў парадку, зацверджаным гэтым Кодэксам, даць займанае імі жылое памяшканне часова ў бязвыплатнае валоданне і карыстанне грамадзянам без заключэння дамовы», - адзначае яна.

Жыхарка дома кажа, што мясцовыя ўлады пакрываюць незаконныя, на яе думку, дзеянні сербскіх кампаній.

«Усе жахі пражывання ў доме, куды заселена велізарная колькасць гастарбайтараў, якія працуюць вахтавым метадам, перадаць немагчыма. Гэта і п'яныя дэбошы, бруд, смурод, наяўнасць фекалій на лесвічных клетках, выкарыстаныя шпрыцы на лесвіцах, бойкі будаўнікоў адзін з адным і з іншымі жыхарамі, брыдкаслоўе, бясконцыя выклікі міліцыі жыхарамі нашага дома, якая не склала ніводнага пратаколу. Усё гэта адбываецца ў жылым доме, дзе пражываюць сем'і, у якіх ёсць малалетнія дзеці і цяжарныя жанчыны. Самі гастарбайтары жывуць, як быдла - антысанітарыя поўная (у 109 і 110 кватэры іх колькасць складае 75 чалавек). Перад праверкамі іх колькасць рэзка скарачаецца. Асабіста прысутнічала на некалькіх праверках», - піша яна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць