Грамадства44

Бяляцкі не вінаваціць Польшчу і Літву за перадачу звестак беларускім уладам 

Праваабаронца Алесь Бяляцкі не вінаваціць Польшчу і Літву за перадачу беларускім уладам звестак, якія сталі прычынай для яго крымінальнага пераследу.

«Да гэтага мелі дачыненне асобныя чыноўнікі Літвы і Польшчы, а не ўлады гэтых краін. Улады ж якраз паслядоўна падтрымліваюць дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што ўсе ў гэтай сітуацыі зрабілі патрэбныя высновы», — сказаў былы палітвязень, які выйшаў на волю па амністыі ў мінулую суботу, падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнэт-газеты Naviny.by 25 чэрвеня.

Прычынай свайго арышту Бяляцкі назваў «палітычны разлік». «І прычынай вызвалення стаў таксама пэўны палітычны разлік. Перш за ўсё рэжым зараз думае аб нармалізацыі адносін з Еўрапейскім саюзам, які якраз і настойвае на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», — сказаў праваабаронца, нагадаўшы, што ў краіне «застаюцца яшчэ сем палітвязняў». «Ні нам, ні беларускім уладам, ні Еўрасаюзу, ні міжнароднай супольнасці нельга забываць пра гэта ні ў якім выпадку», — падкрэсліў Бяляцкі. 

На пытанне, чаму ў 2011 годзе ён не застаўся за мяжой, калі ўжо было вядома аб яго магчымым арышце ў Беларусі, Бяляцкі адказаў: «За мяжой я не знаходзіўся, але ў той перыяд, сапраўды, я некалькі разоў выязджаў з Беларусі на кароткі час для выкладання ў вільнюскім Доме правоў чалавека. Улады і хацелі, каб я застаўся за мяжой, гэта была б цудоўная магчымасць для кампраметацыі мяне як праваабаронца і як чалавека. Таму я прыняў рашэнне адстойваць сваю невінаватасць тут, у Беларусі». 

Праваабаронца нагадаў, што не прызнаў сваю віну ў судзе, не пісаў ніякіх просьбаў аб памілаванні і працягвае лічыць сябе невінаватым. «Такія ж сродкі націску на праваабаронцаў за нібыта няўплату падаткаў прымяняюць і іншыя аўтарытарныя рэжымы, у прыватнасці, за гэта мае калегі ў Азербайджане і Іране сядзяць у турме», — зазначыў Алесь Бяляцкі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

Двое дарослых загінулі, двое дзяцей атрымалі траўмы ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць