Грамадства1212

31 ліпеня — апошні дзень падачы заявак у школу Руху «За Свабоду» «Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі»

Школа адбудзецца 24-29 жніўня 2014 г. на Віленшчыне з удзелам вядомых беларускіх экспертаў, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў.

Мэта Школы – вывучыць і абмеркаваць асноўныя складнікі беларускай нацыянальнай ідэі, разгледзець патэнцыял і магчымасці для кансалідацыі беларусаў у святле новых пагрозаў і выклікаў для дзяржаўнасці і росквіту нашай краіны.

«Гэта чацвёртая па ліку школа, якую праводзіць Рух, – кажа яе дырэктар Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Руху. – Першая адбылася ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая – у Вільні, а трэцяя – летась на Беласточчыне ў Польшчы. Нашы Школы карыстаюцца попытам і ўжо маюць сваю невялікую традыцыю, у іх выкладаюць вядомыя ў Беларусі і за мяжой эксперты. Кожная Школа мае сваю тэматыку. Тэма сёлетняй школы як ніколі актуальная – «Беларуская ідэя і шляхі нацыянальнай кансалідацыі ў Беларусі».

Навучанне працягнецца амаль тыдзень. Праграма – насычаная і разнастайная, кажа Лагвінец. «Мы будзем спалучаць розныя навучальныя метады, будзе месца і для актыўнага адпачынку ды экскурсіяў», - распавядае ён. «Самае галоўнае, каб наша моладзь лепей ведала гісторыю і беларускія традыцыі і лепей адчувала повязь з імі», - падсумоўвае Алесь Лагвінец.

У гэтым годзе лекцыі ў межах школы прачытаюць шэраг экспертаў. Сярод іх беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў, беларускія гісторыкі, доктары гістарычных навук Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук, эканаміст Сяргей Чалы, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, журналіст Аляксандр Класкоўскі, намеснік дырэктара «CASE-Беларусь» (Цэнтр грамадзка-эканамічнай аналітыкі) Алесь Аляхновіч, дактарант міжнародных дачыненняў Варшаўскага універсітэту і стваральнік часопісу « Ідэя» Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтру Астрагорскага і галоўны рэдактар Belarus Digest Яраслаў Крывой.

Удзел у школе могуць узяць грамадзяне Беларусі ва ўзросце 18-30 год, актыўныя ў грамадскай і/або палітычнай сферы. Працоўная мова - беларуская. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.

Заяўкі на ўдзел у Школу можна падаваць да 31 ліпеня. Зацікаўленым асобам трэба запоўніць анкету, адно з пытанняў якой «На маю думку, кансалідаваць беларускую нацыю належыць наступным чынам:» (ад 1800 да 3000 сімвалаў).

Вынікі адбору будуць абвешчаныя 5 жніўня.

Дадатковая інфармацыя - [email protected] ці тэлефоне +375 29 606 10 34.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць крыптабанк2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку5

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед38

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць