Грамадства77

Сёлета закрыта 87 школ, большасць з іх — беларускамоўныя

Сёлета ў Беларусі было закрыта 87 малакамплектных школ, у якіх вучыліся ад 10 да 30-40 вучняў. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канферэнцыі 14 жніўня. 

«Яны неэфектыўныя. Неабходна ствараць лепшыя ўмовы для навучання, і, безумоўна, лепшыя ўмовы будуць у новых школах, у якія пойдуць вучыцца дзеці з закрытых школ», — адзначыў ён. Пры гэтым міністр канстатаваў, што ў большасці закрытых школ навучанне вялося на беларускай мове. 

Паводле слоў Маскевіча, да пачатку навучальнага года ў Беларусі адкрыюцца чатыры новыя школы ў агульнай складанасці на 3 тысячы навучальных месцаў: дзве ў Мінску і па адной — у Гродне і Брэсце. «Гэта самыя сучасныя школы, дзе навучанне будзе весціся на беларускай і рускай мовах, у адпаведнасці з нарматыўнай базай, якая існуе сёння, у адпаведнасці з пажаданнямі бацькоў», — падкрэсліў ён. 

Як адзначыў міністр, у ведамстве не бачаць праблемы ў выбары мовы навучання школьнікаў.

«Ёсць магчымасць вучыцца ці на беларускай, ці на рускай мове, я маю на ўвазе вывучэнне на гэтых мовах агульных прадметаў. Але мы сёння ставім галоўную задачу: каб, пачынаючы з дашкольных навучальных устаноў і пачатковай школы асабліва, дзеці паспяхова валодалі і беларускай, і рускай мовамі», — сказаў Маскевіч. 

Паводле яго слоў, асабліва важна, каб дзеці «маглі выкарыстоўваць, любілі і беларускую, і рускую мову». «Мы павінны ісці такім шляхам, мне здаецца, каб і тое, і другое было нашым родным», — дадаў міністр.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца9

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць