Здарэнні11

У Мінску затрыманы ўраджэнец Масквы, які абвінавачваецца ў злачынстве экстрэмісцкай скіраванасці

У Мінску 12 жніўня затрыманы ўраджэнец Масквы 27-гадовы Аляксей Антановіч, які абвінавачваецца ў злачынстве экстрэмісцкай скіраванасці, паведамляецца на сайце Следчага камітэта Расіі. 

У інфармацыі гаворыцца, што галоўным следчым упраўленнем СК РФ па горадзе Санкт-Пецярбургу раней паведамлялася пра ліквідацыю экстрэмісцкай групоўкі, члены якой учынялі злачынствы на глебе расавай і нацыянальнай нецярпімасці. На лаве падсудных апынуліся Георгій Цімафееў, які стварыў злачынную групу, а таксама 11 маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў, якія з 2009 па 2010 год, з мэтай распальвання расавай і нацыянальнай нянавісці і варожасці, учынілі дзясяткі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, сярод якіх забойствы, падрыў аўтобуснага прыпынку, падпал храма. Злачынцы фіксавалі свае дзеянні на відэа для распаўсюджвання. 

Усе члены злачыннай групы былі прыгавораныя да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі. Падчас следства быў устаноўлены і Аляксей Антановіч, якому выставілі абвінавачанне ў распальванні нянавісці і варожасці, учыненай групай асоб (п. «в» ч. 2 арт. 282 КК РФ). 

Паводле версіі следства, у снежні 2009 года Антановіч, якія ведаў пра ўчыненыя членамі злачыннай групы злачынствы, размясціў у інтэрнэце відэаролік са зваротам членаў злачыннай групы, які змяшчае экстрэмісцкія выказванні і сцэну забойства каля аднаго з дамоў па праспекце Ветэранаў, тым самым распаўсюдзіўшы яго сярод неабмежаванага кола асоб. Пасля выстаўлення абвінавачання Антановіч хаваўся ад органаў следства, у сувязі з чым ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. 

Цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі Антановіча ў Расію.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»11

Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць