Улада33

Самандаў стане яшчэ болей

У Беларусі будзе ўзводзіцца другая чарга заводу па зборцы іранскіх легкавых аўтамабіляў.

У Беларусі будзе ўзводзіцца другая чарга завода па зборцы іранскіх легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым паведаміў сёння ў Мінску міністр прамысловасці Беларусі Анатоль Русецкі на сустрэчы з прадстаўнікамі іранскай кампаніі Iran Khodro. Сустрэча праходзіла з удзелам прэм’ер‑міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.

Кіраўнік беларускага ўрада выказаў перакананасць у поспеху беларуска‑іранскага праекта па зборцы легкавых аўтамабіляў на ЗАТ «Юнісан». Ён адзначыў, што гэта беларускае прадпрыемства мае вопыт работы ў аўтамабілебудаванні, вырабляе аўтакампаненты. Сяргей Сідорскі таксама падкрэсліў, што для Беларусі важна выйсці на знешні рынак з такой прадукцыяй, як легкавы аўтамабіль.

Анатоль Русецкі сказаў, што ў ходзе далейшай сумеснай работы доля беларускіх кампанентаў у збіраемым іранскім аўтамабілі павялічыцца да 50 працэнтаў. Гэту прадукцыю можна будзе экспартаваць як у Іран, так і ў іншыя краіны. Міністр прамысловасці Беларусі паведаміў, што іранская кампанія гатова купіць 40 працэнтаў акцый ЗАТ «Юнісан». Яна пагадзілася выступіць у складзе акцыянераў гэтага прадпрыемства. Тут будзе праводзіцца не толькі зборка, але і зварка, фарбаванне аўтакампанентаў.

Іранскі бок гатовы прыняць меры па паскарэнню рэгістрацыі пакета акцый, якія яна збіраецца набыць на ЗАТ «Юнісан», адзначыў прадстаўнік кампаніі Iran Khodro. Іранскі бок таксама падтрымлівае ідэю паралельнага развіцця вытворчасці запасных частак да іранскіх аўтамабіляў, што вырабляюцца ў Беларусі.

На сустрэчы таксама ішла размова аб магчымым новым праекце Беларусі і Ірана — вытворчасці вагонаў метро

БелТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць