Здарэнні

Маці расстралянага Паўла Селюна аддалі рэчы сына

20 жніўня Тамара Сялюн, маці расстралянага сёлета ў красавіку за забойства дзвюх асоб Паўла Селюна, прыехала ў Гродзенскі абласны суд забраць рэчы сына. Там ёй выдалі некалькі дзясяткаў касет, кампакт-дыскаў, пласцінак, мабільныя тэлефоны і іншыя прадметы, якія належалі Паўлу.

Тамару Сялюн суправаджалі гродзенскія праваабаронцы і журналісты. Жанчынасказала, што ёй было вельмі цяжка псіхалагічна настроіцца на гэты прыезд, але ёй быў дасланы дакумент, што да 1-га верасня гэтага года яна мусіць забраць гэтыя рэчы.

Сітуацыю каментуюць гродзенскія праваабаронцы:

Віктар Сазонаў: «Смяротнае пакаранне – гэта дзікунства, і кожны грамадзянін нашай краіны адказны ў той ці іншай ступені за тое, што яно ўжываецца. Калі, прыкладам, адбудзецца судовая памылка і чалавека расстраляюць памылкова, то кроў нявінна забітага на кожным грамадзяніне той дзяржавы, якая дазваляе сабе забіваць людзей. Мы, як праваабаронцы, павінны прыкласці ўсе намаганні, каб смяротнае пакаранне было найхутчэй адменена».

Раман Юргель: «Маральна вельмі цяжка не толькі сваякам забітых у выніку нейкага злачынства, але і сваякам асуджаных, тых, каго расстралялі ад імя дзяржавы.Грамадства павінна быць больш гуманным да ўсіх, а дзяржава перадусім павінна на заканадаўчым узроўні ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, каб не памнажаць нянавісць у грамадстве».

http://spring96.org/be/news/72676

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця31

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця31

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць