Эканоміка44

Урад Расіі ўхваліў выдзяленне для Беларусі крэдыту ў $1,5 млрд

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне, якім ухваліў праект міжурадавага расійска-беларускага пагаднення аб выдачы Беларусі дзяржаўнага крэдыту на 1 млрд 550 млн долараў ЗША.

Распараджэнне апублікавана на партале pravo.gov.ru. 

У адпаведнасці з пагадненнем, якое павінны падпісаць расійскі і беларускі бакі, крэдыт выдаецца на мэты пагашэння і абслугоўвання дзярждоўгу і папаўнення золатавалютных рэзерваў Беларусі. 

Першы плацеж па крэдыце павінен быць ажыццёўлены 15 студзеня 2019 года, крэдыт будзе гасіцца роўнымі долямі раз у паўгода — 15 студзеня і 15 ліпеня. 

Працэнтная стаўка, у адпаведнасці з пагадненнем, роўная сярэдняй арыфметычнай прыбытковасці ўсіх аблігацый федэральнай пазыкі Расіі, якія абарачаюцца на Маскоўскай біржы. 

Паводле ацэнак экспертаў, за кошт гэтага крэдыту беларускі бок зможа пагасіць атрыманы раней брыдж-крэдыт «Банка ВТБ» (Расія). Яго агульны памер складае 2 млрд. долараў, якія былі накіраваны ўладамі Беларусі на папаўненне золатавалютных рэзерваў. 

Высветлілася таксама, што брыдж-крэдыт не быў адзіным, а складаўся з дзвюх частак: пралангаваны снежаньскі крэдыт у памеры 450 млн долараў і 1,5 млрд долараў. 

Раней на вышэйшым узроўні была ўзгоднена выдача Расіяй міждзяржаўнага крэдыту Беларусі на 2 млрд. долараў. Аднак выдзяленне гэтага крэдыту запатрабавала ўнясення паправак у бюджэт Расіі, таму было прынята рашэнне аб выдзяленні брыдж-крэдыту на 2 млрд долараў. 

Меркавалася, што міждзяржаўны крэдыт Расія зможа выдзеліць Беларусі не пазней за верасень гэтага года і за кошт гэтага крэдыту беларускі бок пагасіць брыдж-крэдыт «Банка ВТБ» (Расія).

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў7

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў7

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць