Навука і тэхналогіі11

Аператар velcom пачаў аказваць паслугі праваднога інтэрнэту

Мабільны аператар velcom пачаў аказваць паслугі фіксаванага інтэрнэту на базе ўласнай разгалінаванай оптавалаконнай сеткі перадачы даных і падключыў першых кліентаў сярод юрыдычных асоб.

Пра гэта паведамілі ў групе карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.

Перадача даных па сетцы фіксаванай сувязі velcom даступная юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Паводле звестак аператара, найперш пакрыццё ахоплівае бізнес-цэнтры і гандлёвыя цэнтры Мінска. Разам з тым пры неабходнасці для кліента можа быць арганізавана індывідуальная лінія сувязі ў любым пункце Беларусі.

Ва ўсіх карыстальнікаў фіксаванага інтэрнэту ад velcom будзе магчымасць пакарыстацца безлімітным інтэрнэтам. Хуткасць доступу ў інтэрнэт або злучэнні «кропка-кропка» будзе складаць да 150 Мбіт/с. «Вялікія рэзервы прапускной здольнасці магістральнай сеткі velcom і яе архітэктура дазваляюць гарантаваць карыстальнікам стабільна высокую якасць сігналу і хуткасць перадачы даных», — падкрэсліваюць у прэс-службе аператара.

Выхад на рынак фіксаванага інтэрнэту velcom тлумачыць усё большым попытам на высакахуткасны правадны інтэрнэт. 

За апошнія гады ў Беларусі істотна павысіліся як аб'ёмы трафіку, што перадаецца юрасобамі, так і патрабаванні да арганізацыі офісных сетак перадачы даных. Развіццё з боку velcom паслугі перадачы даных па фіксаванай сетцы сувязі дазволіць на больш высокім узроўні забяспечыць патрэбнасці як невялікіх кампаній, гэтак і буйных карпарацый з вялікай колькасцю размеркаваных офісаў», — зазначыў начальнік аддзела па развіцці фіксаванай сувязі кампаніі velcom Павел Ганчар.

Паслугі фіксаванага інтэрнэту velcom ужо аказваюцца дзясяткам кампаній у розных раёнах Мінска. Аператар мае намер прадоўжыць пашыраць пакрыццё фіксаванага інтэрнэту ў новых і дзеючых бізнес-цэнтрах, у тым ліку на аснове індывідуальных рашэнняў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць