Эканоміка1414

Рассельгаснагляд прапаноўвае сумесна кантраляваць і весці ўлік прадукцыі, што паступае ў Беларусь

Рассельгаснагляд звярнуўся ва ўрад і Мінсельгасхарч Беларусі, а таксама ў ЕЭК з прапановай аб сумесным фітасанітарным кантролі знешняй мяжы Мытнага саюза для ўліку прадукцыі, што паступае ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Расія з 7 жніўня на год абмежавала імпарт некаторых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі — ЗША, дзяржаў ЕС, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. У «санкцыйны спіс» увайшлі ялавічына, свініна, рыба, садавіна, гародніна, птушка, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты. 

У паведамленні Рассельгаснагляду адзначаецца, што з 11 жніўня па 24 верасня гэтага года такая прадукцыя выяўлена ў 88 выпадках пры спробах яе ўвозу ў Расію з тэрыторыі Беларусі. 

«У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд звярнуўся ва ўрад Беларусі, беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і ў Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) з прапановай аб арганізацыі сумеснага каранціннага фітасанітарнага кантролю спецыялістамі Рассельгаснагляду і ЕЭК на знешняй мяжы Мытнага саюза для ўліку прадукцыі, што паступае на тэрыторыю Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства. 

Нагадаем, у мінулыя выхадныя Рассельгаснагляд заявіў, што плодаагароднінная прадукцыя з краін ЕС, у дачыненні да якіх Расія ўвяла эмбарга, «прасочваецца» на расійскі рынак праз Беларусь. 

«Кантроль прадукцыі ажыццяўляецца ў рамках праверак рынкаў, агароднінных баз, месцаў рознічнай рэалізацыі, а таксама на спецыяльна арганізаваных Рассельгаснаглядам фітасанітарных кантрольных пастах на адміністрацыйнай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю», — гаварылася ў паведамленні расійскага ведамства. 

«На кантрольных пастах пасля ўвядзення Расіяй спецыяльных эканамічных мер Рассельгаснаглядам прадухілена больш за 80 спроб незаконнага ўвозу расліннай прадукцыі краін Еўрасаюза з тэрыторыі Беларусі. Такую прадукцыю найбольш часта спрабуюць правезці абязлічана, без фітасанітарнай дакументацыі, аднак экспертыза ўпакоўкі часта дазваляе ўстанавіць яе паходжанне. Затрымліваецца і наогул абязлічаная прадукцыя, якая прыбывае і без дакументаў, і ў тары без якой-небудзь маркіроўкі. Выяўляюцца і выпадкі, калі прадукцыя трэціх краін суправаджаецца фітасанітарнымі сертыфікатамі, выдадзенымі службай каранціну і абароны раслін Беларусі, якія сведчаць яе нібыта беларускае паходжанне», — адзначае Рассельгаснагляд. 

Разам з тым Федэральная мытная служба Расіі пасля мер у адказ на санкцыі Захаду пакуль не назірае вялікай колькасці выпадкаў рээкспарту ў РФ забароненай еўрапейскай сельгаспрадукцыі з Беларусі і Казахстана, заявіў журналістам 23 верасня кіраўнік ФТС Андрэй Бельянінаў. 

«Пакуль гэта адзінкавыя выпадкі. Найбольшй характэрныя парушэнні, гэта калі лжэтранзіт», — сказаў кіраўнік ФМС Расіі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам18

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць