Грамадства

МВФ прагназуе эканамічны крызіс у нашым рэгіёне

Ён можа быць супастаўны з азіяцкім 1997 году.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) папярэджвае краіны Балтыі і Паўднёва‑Усходняй Эўропы, у тым ліку Ўкраіну, што яна могуць стаць месцам наступнага буйнамаштабнага эканамічнага крызысу, паведамляе ўкраінскае выданьне «Дзеркало тижня».

Дырэктар эўрапейскага дэпартамэнту МВФ Майкл Дэплер адзначае, што «некалькі краінаў насамрэч дэманструюць такія ж сымптомы, як і шэраг азіяцкіх краінаў напярэдадні рэгіянальнага фінансавага крызысу, што здарыўся дзесяць год таму».

Паводле эканаміста, трывогу выклікае дэфіцыт бягучых рахункаў, што фінансуецца за кошт замежных сродкаў, а таксама рост узроўню запазычанасьці прыватнага сэктару. Да ўсяго, адзначае Дэплер, асобныя краіны з найвастрэйшай праявай гэтых сымптомаў трымаюцца рэжыму фіксаванага абменнага курсу.

Дырэктар дэпартамэнту ня лічыць сытуацыю цалкам аналягічнай той, што склалася ў Азіі ў 1997 г. На яго думку, давер інвэстараў да якасьці кіраваньня эканомікамі вышэйазначаных краінаў значна вышэйшы, як да краінаў Азіі ў часе крызысу. Тым больш, што паўднёва‑эўрапейскім краінам надае аптымізму фактычнае або патэнцыйнае сяброўства ў Эўрасаюзе.

Аднак экспэрт перасьцерагае: шэраг краінаў дэманструе неапраўданую залежнасьць ад замежнага фінансаваньня, што робіць іх эканомікі занадта ўразьлівымі да нечаканых збояў. У зьвязку з гэтым МВФ рэкамэндуе устрымацца ў бліжэйшы час ад стымуляваньня спажывецкага буму, рухавіком якога стаў прыватны сэктар эканомікі. Неабходны таксама кантроль у банкаўскай сфэры.

МВФ раіць краінам рэгіёну нарошчваць эфэктыўнасьць сваіх эканомік шляхам рэфармаваньня. Толькі такім чынам можна запэўніць інвэстараў у слушнасьці ўкладаньняў у эканоміку краінаў.

Як адзначае Газета.Ru, Расеі падобны крызыс не пагражае. Паводле Цэнтрабанку рахунак бягучых апэрацыяў плацёжнага балянсу Расеі станоўчы. Да таго ж, чакаецца беспрэцэдэнтны прыплыў прыватнага замежнага капіталу ў РФ. Пра давер да краіны сьведчыць таксама прыток сродкаў у замежныя фонды, што інвэстуюць ў краіны СНД і Расею.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша31

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі7

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы7

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша31

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць