Свет99

Пад Кіевам байцы Нацгвардыі збунтаваліся і накіраваліся да Парашэнкі

Паводле дадзеных крыніцы ZN.UA у кіраўніцтве Нацгвардыі, на базе Нацгвардыі ў Новых Пятроўцах пад Кіевам 350 салдат тэрміновай службы збунтаваліся і пешшу адправіліся ў сталіцу.

Калона накіравалася на адміністрацыю прэзідэнта, скандуючы лозунгі супраць Пятра Парашэнкі.

Паводле дадзеных крыніцы, перад гэтым байцы Нацгвардыі на працягу чатырох сутак патрабавалі выплаціць ім грашовае ўтрыманне, якое яны доўгі час не атрымлівалі.

Таксама нацгвардзейцы патрабавалі, каб ім выдалі зімовую форму і экіпіроўку і ставіліся да іх «як да людзей, а не да быдла».

Салдаты маюць намер дамагацца ад прэзідэнта звальнення камандзіраў вайсковай часткі, якія дапусцілі падобнае становішча спраў.

Перад тым, як пакінуць межы часткі, байцы замкнулі камандзіраў у гаспадарчых памяшканнях.

Афіцэры, выбраўшыся, спрабавалі дагнаць байцоў і адгаварыць іх ад паходу на Кіеў, але беспаспяхова, адзначае крыніца.

Між тым, камандаванне Нацыянальнай гвардыі афіцыйна паведаміла, што «праводзіць перамовы з групай вайскоўцаў тэрміновай службы, якія выйшлі на акцыю пратэсту ў адной з частак пад Кіевам».

«Вайскоўцы тэрміновай службы, якія адслужылі адведзены тэрмін, патрабуюць дэмабілізацыі. У цяперашні час паміж бакамі працягваецца перамоўны працэс з мэтай ўрэгулявання канфліктнай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацгвардыі, апублікаваным 13 кастрычніка.

Таксама ў прэс-службе адзначаюць, што кіраўніцтва Нацгвардыі тлумачыць вайскоўцам пазіцыю дзяржавы наконт адтэрміноўкі дэмабілізацыі і «наступствы арганізацыі дадзенай акцыі», не ўдакладніўшы, пра якую пазіцыю дзяржавы і наступствы ідзе гаворка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

Мінздароўя: Новы падвід каранавіруса «стратус» актыўна займае нішу ў Беларусі

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі4

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць