Мова55

Мова наша: тыповыя памылкі з сайта «Нашай Нівы» за кастрычнік

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

Пагражаць (пагроза) – чаргуецца ж//з (вазіць – важу, уразіць — уражанне);

ураджэнец (урадзіцца) — чаргуецца дз//дж (вадзіць – ваджу, мядзведзь – мядзведжы);

каноплі (толькі множны лік) – лісце канопляў;

седельный тягач — седлавы цягач;

Млечны Шлях, або Шлях Продкаў;

даследаваць, даследаванне, як і расследаваць, абследаванне;

дэ-факта, дэ-юрэ (праз злучок);

2,5 сантыметрА (2 цэлыя 5 дзясятых (чаго?) сантыметрА);

Дзень святога Валянціна;

«Фіят»;

наўцёкі (пішам разам);

саміту (родны склон мужчынскага роду; грамадская падзея, словы з гэтай групы таксама пішуцца з канчаткам у: фестывалю, кірмашу, чэмпіянату)

машына-месца (адзінку вымярэння пішам праз злучок: чалавека-дзень, грам-калорыя);

латарэя. 

Не мела баба клопату, купіла парася. (Прыказка пра тое, як мы самі сабе ствараем праблемы.)

І жук, і жаба, і рак з кляшнёю. (Прыказка пра ўсялякі зброд, усякіх людзей.)

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы1

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць