Улада66

Пасол Польшчы паабяцаў адчыніць у Беларусі восем візавых цэнтраў 

І прарэкламаў ЕС.

Лешак Шарэпка 13 лістапада правёў прэс-канферэнцыю з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Польшча.

«Сёлета Польшча адзначае многа значных для сучаснай польскай гісторыі падзей. Мы святкавалі 25-годдзе першых часткова свабодных выбараў у Польшчы. Пасля гэтага краіна змяніла курс і пачала рухацца ў бок Захаду. Таксама ў гэтым годзе спаўняецца 15 гадоў з моманту далучэння да НАТА і 10-годдзе ўступлення ў ЕС».

Шарэпка таксама прывёў доказы правільнага выбару палітыкі краіны:

«За апошнія 20 гадоў ВУП Польшчы павялічылася ў 10 разоў і цяпер дасягае 520 мільярдаў долараў — у дзесяць разоў больш за ВУП Беларусі. За гэты час экспарт Польшчы павялічыўся ў 14 разоў, у тым ліку за час знаходжання ў ЕС — у 4 разы. Гэта сведчыць, што наша палітыка выбрала правільны накірунак».

Шарэпка адзначыў, што 2014 год стаў годам інтэнсіўнага размарожавання польска-беларускіх адносін. Адбыліся двухбаковыя сустрэчы і візіты высокіх чыноўнікаў. Галоўным жа дасягненнем ён палічыў аднаўденне дзейнасці міжведамственнай камісіі Беларусі і Польшчы.

Закрануў пасол і пытанне візаў, якое вельмі хвалюе беларусаў.

«Па стане на 1 кастрычніка 2014 года Польшча выдала на 13% больш за аналагічны перыяд мінула года па ўсёй Беларусі. А мінскае консульства павысіла гэты паказчык на 20%.

У мінулым годзе мы выдалі 350 тысяч віз. На сёння гэта лічба складае каля 320 тысяч. Думаю, да канца года мы дадзім беларусам каля 380 тысяч віз, улічваючы тыя, што выдаюцца консульствамі ў Літве і Латвіі».

Шарэпка пацвердзіў, што беларускі бок даў Польшчы дазвол на будаўніцтва консульскіх цэнтраў. Таму плануецца, што

восем консульскіх цэнтраў з'явяцца ўжо вясной 2015 года: па адным у кожным абласным цэнтры і яшчэ два ў буйных раённых цэнтрах — Пінску і Лідзе.

«Мы гатовыя паслаць столькі консулаў, колькі патрэбна», — адзначыў пасол.

З непрыемных момантаў Шарэпка засяродзіў увагу на магчымых зменах у адукацыі, прыняцце якіх закране палякаў, што жывуць у Беларусі:

«Міністэрства адукацыі Беларусі намагаецца змяніць адукацыйны кодэкс і паменшыць колькасць урокаў на мовах меншасцяў. Калі гэта адбудзецца, такое рашэнне паўплывае на ўзровень адукацыі польскамоўных людзей».

Ён таксама адзначыў, што толькі 12% з тых грамадзян Беларусі, які называюць сябе этнічнымі палякамі, размаўляюць па-польску.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць