Грамадства2626

«Не хачу быць паліталкаголікам»: Павел Вінаградаў з’язджае з Мінска

Лідар «Змены» вырашыў пераехаць да бацькі ў Беразіно. Асноўная прычына — пагроза трапіць у ЛТП.

Актывіст апазіцыі Павел Вінаградаў, вядомы частымі затрыманнямі і суткамі арышту, вырашыў з’ехаць з Мінска.

«Ёсць палітзняволеныя, ёсць палітпрызыўнікі, а я вось быў бы першым паліталкаголікам», — расказвае Павел Вінаградаў у гутарцы з Еўрарадыё.

Актывіст ужо мае тры адміністрацыйныя арышты за «стан алкагольнага ап’янення».

Цяпер яны абскарджваюцца, аднак у пазітыўны для сябе вынік Вінаградаў не верыць. У выніку праваахоўнікі змогуць атрымаць магчымасць адправіць яго на медыцынскае абследаванне ў ЛТП, а потым пасля першага ж пратакола «за п’янку» актывіст увогуле можа стаць кліентам гэтай медыцынска-папраўчай установы.

«Лібералізацыі ў нас пад выбары 2015 года не прадбачыцца. Таму я думаю, што лепш з’ехаць. У ЛТП я не хачу», — гаворыць Вінаградаў, які працягваў жыць у сталіцы, нягледзячы на затрыманні і намёкі аб тым, што яму варта з’ехаць.

У Мінску Павел прабудзе яшчэ каля двух тыдняў. Чым зоймецца ў Беразіно, пакуль не ведае. На добры заробак там разлічваць не прыходзіцца.

«У мяне ёсць тры хадавыя рабочыя спецыяльнасці — цырульнік, слесар і зваршчык. Але нават калі мне моцна пашанцуе, то я ў Беразіно буду зарабляць максімум 300 долараў», — гаворыць ён.

Жонка Паўла Святлана пакуль застанецца ў Мінску — трымае праца. Ці вернецца Вінаградаў у сталіцу і калі, актывіст не ведае.

«Як што якое раптам адбудзецца важнае, то я гатовы. Але пакуль не магу сказаць, калі дакладна змагу вярнуцца», — дадае Вінаградаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ5

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Усе навіны →
Усе навіны

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю9

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ5

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць