Улада1616

Трусаў: Я паспрачаўся з Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. А Гайдукевіч — калі падпісваецца пад маніфестам, то чаму не

21 снежня ў Мінску адбудзецца Кангрэс за незалежнасць, які ініцыююць Таварыства беларускай мовы і Рада інтэлігенцыі.

Алег Трусаў упэўнены: Кангрэс за незалежнасць патрэбны і своечасовы.

Найперш звяртае на сябе ўвагу, што Кангрэс будзе адбывацца менш чым за год да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак, як пераконвае старшыня ТБМ Алег Трусаў, вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты на Кангрэсе не плануецца: «Я нават паспрачаўся з Уладзімірам Някляевым на дзве пляшкі гарэлкі. Ён упэўнены, што мы будзем вылучаць Алену Анісім, а я кажу, што – не».

Але ж сама Анісім, намесніца Трусава па ТБМ, у мінулым не выключала магчымасці ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. «Правільна робіць, што не выключае. І будзе вылучацца, хутчэй за ўсё, але пры ўмове зменаў у выбарчым заканадаўстве», – кажа Трусаў.

З Гайдукевічам ці без?

Алег Трусаў гаворыць, што ў працы Кангрэса найменей прыме ўдзел 150 чалавек, а калі памяшканне будзе большым – то да 300. «Мы можам і тысячу сабраць, і дзве. Але не ў гэтым пытанне. Сама праца Кангрэсу будзе доўжыцца не болей за 2 гадзіны. Будзе прыняты Маніфест, а таксама выбраны пастаянна дзеючы орган Кагрэса, які на сталай аснове будзе разглядаць розныя пытанні. Напрыклад, наконт атамнай станцыі ў Астраўцы ці размяшчэння на нашай тэрыторыі расійскіх вайсковых базаў… Мы будзем удзельнічаць у палітычных гульнях. Наша мэта адна – незалежнасць краіны». (Гл. З’явіўся праект Маніфеста ў абарону незалежнасці Беларусі)

У працы аргкамітэта Кангрэсу за незалежнасць бярэ ўдзел толькі адзін прадстаўнік палітычных сілаў – Рыгор Кастусёў з Партыі БНФ. «Магчыма, што далучыцца партыя Зянона Пазняка, яны цяпер абмяркоўваюць такую магчымасць. Я нават вяду перамовы з «Белай Руссю», хай пакуль і не вельмі плённыя. Мы лічым, што патрыёты ёсць у любой партыі, у любой палітычнай сіле».

А ці праўда, што ў Кангрэсе прыме ўдзел ЛДПБ бацькі і сына Гайдукевічаў, якія неаднаразова скампраметавалі сябе? «26 лістапада пленум ЛДПБ падтрымаў ідэю правядзення Кангрэса. Мы накіравалі ім Маніфест, калі яны пагаджаюцца з асноўнымі пунктамі, то, калі ласка, хай прымаюць удзел як звычайныя грамадзяне», - гаворыць Алег Трусаў.

А вось старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімір Колас разглядае магчымасць удзелу ЛДПБ як пэўную правакацыю: «Асабіста я супраць, ніякага энтузіязму па гэтым пытанні ў мяне няма».

Больш пра Кангрэс і пра бягучыя справы ў апазіцыі чытайце ў заўтрашнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва».

Каментары16

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі30

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць