Эканоміка

Metro: «Драматычны рост цэн» на ежу ў Расіі захаваецца яшчэ некаторы час

Упершыню ў фінансавай справаздачы буйнога германскага рытэйлера Metro Group з'явілася рызыка, звязаная з Расіяй. Гэта макраэканамічныя і сацыяпалітычныя рызыкі, звязаныя з «геапалітычным канфліктам у Расіі / Украіне».

Украінскі канфлікт азмрочвае палітычную сітуацыю ў Еўропе, піша рытэйлер ў гадавой справаздачы: «Ён не толькі прывёў да эканамічных праблем у самой Украіне, але і працягвае негатыўна ўплываць на і так запаволеную расійскую эканоміку». Абясцэненне нацыянальнай валюты паскорыла рост спажывецкіх коштаў — асабліва гэта закранула Расію, Турцыю і Індыю, адзначае Metro. У той жа час у большасці краін еўразоны інфляцыя ніжэй за сярэднія ўзроўні, спажывецкія цэны зніжаюцца ў некаторых краінах.

Продажы Metro ў Расіі за канец мінулага — першыя дзевяць месяцаў гэтага года не пацярпелі: наадварот, выручка «рэзка вырасла» «амаль на двухзначныя працэнтныя паказчыкі». Бурны рост рознічных паказчыкаў у расійскім рознічным гандлі ў цэлым у асноўным выкліканы ростам цэн, паказвае ў справаздачы Metro.

Паводле прагнозу Metro, сітуацыя з драматычным ростам цэн у Расіі, хутчэй за ўсё, працягне ўтрымлівацца яшчэ «некаторы час», а расійская эканоміка зможа «паказаць па меншай меры лёгкі рост» ў 2015 г.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі2

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць