Улада2525

Лукашэнка — Парашэнку: Кажы калі што, мы за суткі зробім, што ты папросіш

Фото БелТА.

Беларусь гатова заўсёды аказваць дапамогу Украіне, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Кіеве з Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БелТА.

«Я хачу, каб ва Украіне было добра. Многія гэта разумеюць, як нейкія гульні і г.д. Я ведаю, што вы не так гэта ўспрымаеце. Вы Прэзідэнт, вам балюча. Мне таксама балюча. І я з гэтага зыходжу», — адзначыў беларускі лідар.

«Таму, калі трэба будзе, я вам яшчэ раней сказаў: трэба будзе ад Беларусі нешта — скажы, мы табе за суткі ўсё зробім, што ты папросіш.

Усё, што прэзідэнт Украіны ні прасіў, публічна гавару, мы заўсёды ўсё рабілі. І так будзе надалей», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Для нас гэта не гульня. Не толькі таму, што тавараабарот, а таму, што мы суседзі, мы побач жывём, мы родныя людзі», — дадаў ён.

«Мне гавораць: вось Лукашэнка там нечага баіцца. Я не баюся, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Давайце гэта рабіць непублічна. Давайце наогул нікому гаварыць нічога не будзем, а будзем рабіць тайна, але толькі, каб быў прагрэс у гэтым напрамку».

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Пятра Парашэнку не гаварыць пра ягоную заслугу адносна мінскіх дамоўленасцей. «Вы пазванілі мне: арганізуй, дапамажы, нашы людзі прыедуць, прыедуць прадстаўнікі. Я арганізатар, я не міратворац і не пасрэднік», — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на сітуацыю ва Украіне, двухбаковы тавараабарот не ўпаў, а наадварот дэманструе рост.

Больш таго, Украіна сёння зацікаўлена ў куплі беларускіх тавараў па шырокім спектры. «У нас наогул няма ні цэнта запазычанасці з боку Украіны. Поўнасцю стапрацэнтна аплачаны нашы кантракты з вамі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах13

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ ўкараніла свайго агента ў маскоўскі офіс паплечніка Януковіча, які займаўся шпіянажам для ФСБ1

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

Берасцейцы ў Гданьску ставяць рэкорды па абароце кантэйнераў1

Стала вядома, калі можна спадзявацца на хуткасную электрычку з Мінска ў аэрапорт1

У Францыі могуць заблакаваць Bluesky і Reddit, а Макрон увогуле за забарону сацсетак для дзяцей3

Гандлёвым сеткам будуць даваць ільготныя крэдыты для перадаплаты за агародніну2

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі3

Палітзняволенай Вікторыі Кульшы прысудзілі яшчэ адзін год зняволення2

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах13

Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць