Грамадства11

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве

Паводле пратакола, Валерый Зязюлін лаяўся матам на вуліцы ў цэнтры Масквы.

Лефортаўскі раённы суд Масквы адправіў у СІЗА грамадзяніна Беларусі і дырэктара мінскай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура» Валерыя Зязюліна, піша «Медыязона».

Зязюліна абвінавачваюць у незаконным экспарце ўзбраенняў з Расіі (частка 1 артыкула 189 КК РФ). Поўнасцю артыкул гучыць так: «Незаконны экспарт з Расійскай Федэрацыі або перадача замежнай асобе ці яе прадстаўніку тавараў або тэхналогій, узбраенняў або ваеннай тэхнікі, незаконнае выкананне работ для замежнай асобы або яе прадстаўніка, альбо незаконнае аказанне паслуг замежнай асобе або яе прадстаўніку, у дачыненні да якіх загадзя для вінаватага ўсталяваны экспартны кантроль». Па ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

29 мая Зязюліна адправілі пад арышт на 13 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкула 20.1 КаАП). Паводле пратакола, напярэдадні каля 18:00 Зязюлін лаяўся матам на вуліцы ў цэнтры Масквы.

Ён не прызнаў віну і сказаў, што «быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ па іншых абставінах і дастаўлены ў АУС Басманнага раёна». Гэта даволі распаўсюджаная практыка — сілавікі ініцыююць адміністрацыйны арышт за дробнае парушэнне, каб падрыхтаваць матэрыялы па больш сур’ёзным абвінавачванні.

Кампанія «Авіяцыйная мануфактура», якую ўзначальвае Зязюлін, займаецца «апрацоўкай металічных вырабаў з выкарыстаннем асноўных тэхналагічных працэсаў машынабудавання». У яго таксама было ІП у Беларусі, у якасці асноўнага віду дзейнасці ён указаў «аптовы гандаль іншымі машынамі і абсталяваннем». Цяпер яно ўжо закрыта. У Расіі Зязюлін кіраваў кампаніяй «Скайліфт», якая займалася паветраным транспартам. Яна была ліквідаваная ў 2018 годзе.

Каментары1

  • Барадзед
    12.06.2025
    Получил доступ к сверхсекретным технологиям российского авиастроения и не удержался, продал иностранцам.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць